Мінск 12:45

Чацвёртыя суткі запар на пажарах у Беларусі гіне па тры чалавекі

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

17 снежня, Позірк. За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагічныя выпадкі зафіксаваныя ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці, а таксама Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных МНС, чацвёртыя суткі запар ад агню ў Беларусі гіне па тры чалавекі.

Усяго ад пачатку года на тэрыторыі краіны адбылося 5.978 пажараў (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.525; +8,2%). Загінула 520 чалавек (478; +8,8%), у тым ліку дзяцей — 11 (7; +57,1%); траўмавана — 591 (513; +15,2%).

Падзяліцца: