Мінск 13:43

Грамадзянін Беларусі спрабаваў трапіць у Літву з падробленым дакументам на паўпрычэп

17 снежня, Позірк. Літоўскія памежнікі не дазволілі ўехаць у краіну грамадзяніну Беларусі з падробленым дакументам на паўпрычэп да свайго цягача, вынікае з паведамлення Службы органы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.

Інцыдэнт адбыўся апоўначы 15 снежня ў пункце пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку — Беняконі).

48-гадовы беларус паказаў пасведчанне аб рэгістрацыі паўпрычэпа з чэшскімі нумарамі. Памежнікі заўважылі, што на дакуменце няма ахоўных элементаў, а бланк “моцна адрозніваецца” ад тых, якія выкарыстоўваюць для пасведчання аб рэгістрацыі транспарту ў Чэхіі.

Супрацоўнікі памежнай службы канфіскавалі падробку і разгарнулі цягач з паўпрычэпам назад у Беларусь.

“У гэтым месяцы гэта ўжо другі выпадак, калі памежнікі не ўпусцілі ў Літву з Беларусі цягачы з паўпрычэпамі чэшскай рэгістрацыі, якія перавозяць абсталяванне для атракцыёнаў луна-парку”, — адзначае прэс-служба САДМ. Паводле інфармацыі ведамства тыднем раней памежнікі не прапусцілі праз пункт Мядзінінкай (Каменны Лог) два цягачы з паўпрычэпамі, пасведчанні аб рэгістрацыі якіх таксама былі падазронымі.

Падзяліцца: