З 2020 года па крымінальных справах асуджана не менш за 79 ІТ-спецыялістаў — “Вясна”

19 снежня, Позірк. З 2020 года па крымінальных справах асуджана не менш за 79 ІТ-спецыялістаў, 27 з іх цяпер знаходзяцца ў зняволенні, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
За апошнія гады Беларусь “страціла свой ганаровы статус ІТ-краіны”: праз рэпрэсіі і вайну ва Украіне буйныя кампаніі былі вымушаныя пакінуць краіну, што “прывяло да масавай эміграцыі айцішнікаў”, адзначаюць праваабаронцы.
Падкрэсліваецца, што “цяпер ІТ-сфера цягне ўніз эканоміку краіны”, рэжым Аляксандра Лукашэнкі “працягвае пераследаваць айцішнікаў паводле палітычных матываў”. Сярод іншага прадстаўнікі галіны пераследуюцца за фінансавыя ахвяраванні ў фонды салідарнасці, за распрацоўку “экстрэмісцкіх” дадаткаў, інтэрнэт-каментары і “салідарнасць з палітвязнямі”.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што з канца 2022 года беларусаў пачалі масава выклікаць у КДБ з нагоды “данатаў у фонды салідарнасці”. Пад пагрозай турэмнага зняволення іх прымушаюць пералічваць на названыя рахункі сумы, якія кратна перавышаюць сумы ахвяраванняў. У ліку іншых з такім ціскам сутыкнуліся і ІТ-спецыялісты, канстатуе “Вясна”.
Акрамя гэтага, айцішнікаў рэгулярна дапытваюць пры перасячэнні мяжы ў сувязі з падазрэннямі ў здзяйсненні ахвяраванняў і ўдзеле ў акцыях пратэсту.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова крытыкаваў прадстаўнікоў ІТ-галіны.
28 студзеня 2022 года ў пасланні беларускаму народу і парламенту ён заяўляў, што прадстаўнікі ІТ і індывідуальныя прадпрымальнікі “былі ў авангардзе барацьбы ў 2020 годзе”. Паводле яго слоў, ён “уласнымі рукамі ствараў ІТ і падтрымаў ІП”.
У красавіку 2022 года Лукашэнка прызнаў, што “працэс ад’езду некаторых айцішнікаў усё ж такі назіраецца”, і, магчыма, “не малы”.
“Нам трэба паглядзець з пункту гледжання бяспекі, наколькі гэта небяспечна для Беларусі. З іншага пункту гледжання, трэба ўсё ж такі разабрацца з ІТ-тэхналогіямі, ІТ-паркамі і з гэтымі айцішнікамі, каб у нас былі роўныя ўмовы для ўсіх. Час прыйшоў для таго, каб вырашаць гэтыя пытанні”, — дадаў Лукашэнка.
17 лістапада таго ж года на дакладзе аб перспектывах развіцця Парку высокіх тэхналогій Лукашэнка заявіў: “Вы ж разумееце, што я як чалавек, які адказвае за бяспеку нашай дзяржавы і стабільнасць функцыянавання нашага грамадства, не магу дапусціць, каб у нас яшчэ раз пайшла хваля ад айцішнікаў там, іпэшнікаў і гэтак далей”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней за год зменшылася на 13% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах з пачатку года вырасла на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка