Перастаў адкрывацца прызнаны “экстрэмісцкім” сайт Grodno.in

24 снежня, Позірк. Сайт Grodno.in, кантэнт якога суд Ленінскага раёна Гродна напярэдадні прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, 24 снежня перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
Верагодна, сайт спыніў працу, перайсці на яго немагчыма нават з дапамогай VPN. На карысць гэтай версіі кажа і тое, што ўсе звязаныя з праектам старонкі ў сацыяльных сетках перасталі абнаўляцца 23 снежня.
Як паведамляў “Позірк”, апрача сайта “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызналі кантэнт тэлеграм-канала “Grodno.in | Новости и афиша Гродно” ды “Работа в Гродно – Grodno.in”, акаўнта grodnoin у “ЦікТоку”, старонак Grodnoin у “Інстаграме”, Grodno.in у Х і “Фэйсбуку”, Grodno In у “Аднакласніках”, суполкі “Гродно – Grodno.in” у сацсетцы “УКантакце”, а таксама “візуальны матэрыял альбо тэкст “Grodno.in”.
Сайт Grodno.in публікаваў навіны, рэпартажы, рэкламу і аб’явы.
Увесну 2024 года ўладальнікі праекту падалі ў суд на правадніцу “рускага свету” Вольгу Бондарову, якая жыве ў Гродне. Паведамлялася, што яна раскрытыкавала апублікаваную афішу студэнцкай вечарынкі, дзе былі выяўленыя дзяўчыны, якія абдымаліся. Спрэчка паміж бакамі была ўрэгуляваная праз медыятара.
30 кастрычніка “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызналі кантэнт іншага папулярнага гродзенскага сайта — s13.ru, а таксама звязанага з ім тэлеграм-канала. 5 лістапада Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў праект “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка