Будучыя “візіты на высокім і найвышэйшым узроўнях“ абмеркавалі дыпламаты Беларусі і Кітая

26 снежня, Позірк. Пытанні двухбаковай і шматбаковай супрацы, у тым ліку будучых “візітаў на высокім і вышэйшым узроўні“, абмяркоўваліся 25 снежня ў Пекіне на чарговым раундзе кансультацый міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Кітаю па палітычных пытаннях.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства Беларусі, дэлегацыю з Мінска прадстаўляў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, кітайскага боку — памочнік кіраўніка МЗС Лю Бінь.
Паведамляецца, што “асобная ўвага“ была нададзеная ўзаемадзеянню ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС.
“Суразмоўцы сышліся на думцы, што стасункі паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якія выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень, працягваюць дэманстраваць станоўчую дынаміку“, — сцвярджае прэс-служба МЗС.
23 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра намер у “бліжэйшы час“ здзейсніць візіт у Кітай.
Летась ён двойчы наведваў КНР і сустракаўся з яе кіраўніком Сі Цзіньпінам. Першы візіт адбыўся 28 лютага — 2 сакавіка, другі — 3–4 снежня. Абодва разы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў, у тым ліку звязаных з эканомікай, міжнароднымі стасункамі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за год вырасла ў 6,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 37,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка