Пашынян публічна заявіў Лукашэнку, што не прыедзе ў Мінск на саміт ЕАЭС у траўні 2025 года
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі груба пракаментаваў рашэнне Пашыняна
26 снежня, Позірк. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян публічна адмовіўся прыязджаць у Мінск у траўні 2025 года на наступны саміт Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Пра сваё рашэнне Пашынян абвясціў, рэагуючы на прапанову Аляксандра Лукашэнкі правесці пасяджэнне 29 траўня ў Мінску ў сувязі са старшынствам Беларусі ў органах ЕАЭС у надыходзячым годзе. 26 снежня ў саміце ЕАЭС у Ленінградскай вобласці (Расія) кіраўнік армянскага ўрада браў удзел анлайн, спаслаўшыся на ковід.
“Хачу ўдакладніць, што мы не пярэчым супраць правядзення пасяджэння Вышэйшага эканамічнага савета ЕАЭС у Мінску, але я хачу загадзя сказаць, што наша дэлегацыя возьме ўдзел у пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі“, — сказаў Пашынян.
На рэпліку Лукашэнкі “А што ў вас за праблема? Далёка да Мінска, ці няма каму вас падвезці? Ну мы арганізуем дастаўку вашай дэлегацыі, калі трэба“, Пашынян заўважыў, што ён з гэтай нагоды “выступіў з публічнай заявай і гэтая заява застаецца ў сіле”. “Я не думаю, што гэта правільны фармат, каб абмяркоўваць гэтыя пытанні. Проста вы сказалі, закранулі пытанне, я павінен быў адразу зрэагаваць, каб не было ніякіх непаразуменняў“, — сказаў ён.
“Ну, мы разгледзім вашу заяву“, — раздражнёна адказаў Лукашэнка, і ў адказ на рэпліку Пашыняна, што ягоная заява “не падлягае разгляду“, дадаў: “Мы разгледзім. Можа, тэлевізара не будзе, каб вы дыстанцыйна выступалі”.
“Няма праблем, няма праблем, няма праблем, — са смехам адзначыў кіраўнік армянскага ўрада. — Я разумею, што, можа, у вас з’явіліся яшчэ і праблемы з тэлевізарамі. Я з разуменнем стаўлюся да гэтага“.
Як адзначыў палітолаг Дзмітрый Балкунец, які распаўсюдзіў відэазапіс славеснай дуэлі Лукашэнкі і Пашыняна, “Лукашэнка, вядомы сваёй крыўдлівасцю, відавочна ўспрыняў гэты жэст [Пашыняна] занадта блізка да сэрца. У яго ад хвалявання трэслася галава”.
13 чэрвеня 2024 года Пашынян паведаміў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Лукашэнка. Кіраўнік армянскага ўрада сказаў пра гэта ў кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
Пасля заявы Пашыняна амбасадар Арменіі ў Беларусі быў неадкладна выкліканы ў Ерэван для кансультацый.
У той жа дзень, 13 чэрвеня, афіцыйны Мінск адклікаў свайго амбасадара ў Арменіі. Пры гэтым МЗС Беларусі заявіў, што Менск “не мае намеру пагаршаць адносіны з Ерэванам, колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага ні падштурхоўвалі знешнія гульцы”.
21 жніўня дэмакратычныя сілы Арменіі запатрабавалі ад уладаў краіны”неадкладна разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю да зрынання дыктатара Лукашэнкі з пасады”. З гэтым і іншымі палітычнымі патрабаваннямі іх прадстаўнікі выйшлі ў той дзень да беларускай амбасады. Прадстаўнікі партыі “У імя Рэспублікі” закідалі дыпмісію яйкамі, памідорамі і бульбай.
У сувязі з гэтым у беларускае МЗС быў выкліканы часовы павераны ў справах Арменіі ў Мінску.
“Армянскі дыпламат быў падрабязна праінфармаваны аб учыненым групай асоб акце вандалізму ў дачыненні да будынка амбасады Беларусі ў Ерэване, нанесенай беларускай дыпмісіі шкодзе і відавочна недастатковых мерах армянскіх праваахоўных органаў па яго прадухіленні”, — гаварылася ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.
Падзеі ля будынка амбасады Беларусі пачалі развівацца пасля інтэрв’ю Лукашэнкі дзяржаўнаму тэлеканалу РФ “Россия”, у якім ён раскрытыкаваў курс армянскіх уладаў на збліжэнне з Захадам.
28 жніўня стала вядома, што амбасадар Беларусі ў Арменіі Канюк, верагодна, вярнуўся ў Ерэван. Пра яго сустрэчу з вярхоўным патрыярхам, каталікосам усіх армян Гарэгінам II паведаміла ў той дзень прэс-служба МЗС Беларусі.
6 верасня кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў наведалі месца будаўніцтва Армянскай царквы ў сталіцы і сустрэліся з прадстаўнікамі армянскай дыяспары.
12 верасня Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў пагаршэнні стасункаў з Арменіяй віны Беларусі няма.
Арменія праігнаравала саміт Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, які адбыўся ў Мінску 28 лістапада, свой удзел у якой Ерэван фактычна замарозіў.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка