Адзін чалавек загінуў, двое ў бальніцы ў выніку аўтааварыі ў Свіслацкім раёне

28 снежня, Позірк. Адзін чалавек загінуў, двое апынуліся ў бальніцы ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася 28 снежня каля 16:00 непадалёк ад вёскі Палонка (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці).
Паводле папярэдняй інфармацыі Следчага камітэта, 50-гадовая кіроўца аўтамабіля “Фальксваген” выехала на сустрэчную паласу руху і сутыкнулася з іншым аўто. Жанчына загінула.
66-гадовы кіроўца пратараненага аўтамабіля, таксама “Фальксвагена”, і яго 11-гадовая пасажырка шпіталізаваныя.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. <…> Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
СК адзначае, што па факце смяротнай аварыі распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 ст. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці чалавека).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала дзве спробы незаконнага пераходу з Беларусі, на межах з Польшчай і Літвой па-ранейшаму спакойна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



