“Дэльта Банк” выключаны з рэестра юрыдычных асоб праз амаль дзесяць гадоў пасля пачатку працэдуры банкруцтва
30 снежня, Позірк. Аб выключэнні ЗАТ “Дэльта Банк” з Адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў паведаміла 30 снежня прэс-служба Нацыянальнага банка.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае на падставе пастановы Вярхоўнага суда ад 30 верасня аб “завяршэнні ліквідацыйнай вытворчасці” ў дачыненні да банка.
Фінансава-крэдытная ўстанова была зарэгістраваная ў Беларусі ў 2001 годзе пад назвай ААТ “Атам-Банк”. У 2007-м кантрольны пакет акцый выкупіў уладальнік украінскага “Дэльта Банка” Мікалай Лагун.
12 сакавіка 2015 года Нацбанк увёў у “Дэльта Банку” часовую адміністрацыю ў сувязі з нездавальняючымі паказчыкамі дзейнасці ўстановы. 18 сакавіка была адкліканая ліцэнзія на вядзенне банкаўскай дзейнасці.
18 траўня 2015 года Вярхоўны суд вынес рашэнне аб пачатку працэдуры банкруцтва ў дачыненні да “Дэльта Банка”.
У Беларусі зарэгістраваныя 22 банкі.
Прыбытак банкаў на 1 кастрычніка 2024 года склаў 2 млрд 842,3 млн рублёў — на 32% больш, чым на аналагічную дату 2023-га (2 млрд 152,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Нацыянальнага банка.
Нарматыўны капітал павялічыўся на 14,3% (з 19 млрд 196,8 млн да 21 млрд 944,4 млн рублёў), актывы, дастатковасць нарматыўнага капіталу — на 1,4 працэнтнага пункта (з 19,3% да 20,7%), актывы, схільныя да крэдытнай рызыкі, — на 14,4% (з 91 млрд 910,8 млн да 105 млрд 170,8 млн).
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі за годМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені ў ЕАЭС цэны на сельгаспрадукцыю выраслі толькі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка