Мінск 06:13

Запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12,4%

Ілюстрацыйнае фота: Jakub Zerdzicki / unsplash.com

31 снежня, Позірк. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 снежня 2024 года склала 58 млрд 206,5 млн рублёў, сведчаць даныя Нацыянальнага банка (традыцыйна публікуюцца з затрымкай на месяц).

Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што актуальная сума доўгу на 11,1% больш, чым было на 1 студзеня 2024-га (52 млрд 394,8 млн рублёў), і на 12,4% перавышае запазычанасць, зафіксаваную 1 снежня 2023- га (51 млрд 798,9 млн).

9 красавіка 2024 года на нарадзе аб развіцці прамысловасці Лукашэнка паскардзіўся на невыкананне яго патрабаванняў скараціць знешнюю пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць, якая за 2023 год вырасла больш як на 10%.

22 ліпеня ў Мінску на нарадзе па пытаннях развіцця прамысловасці Лукашэнка папярэдзіў дырэктараў пра наступствы іх няздольнасці дамагчыся вяртання таго, што ім вінныя: “Гэта турма”. “Бо пры такім раскладзе вы просіце яшчэ і танныя крэдыты пад “абаротку” і рэструктурызацыю даўгоў. Гэта значыць зноў спадзеяцеся, што дзяржава з уласнай кішэні вам нешта дасць, і на іншыя льготы і прэферэнцыі [таксама спадзеяцеся]. Чарговы раз паўтараю: павінна быць жорсткая дысцыпліна разлікаў”, — сказаў ён.

На прэс-канферэнцыі 25 верасня першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў заявіў, што дэбіторская запазычанасць “будзе заўсёды”. Наяўнасць належных прадпрыемствам даўгоў, паводле яго слоў, азначае, што яны працуюць і адгружаюць прадукцыю. “Дрэнна тое, што пакупнік з розных прычын не можа своечасова разлічыцца — так з’яўляецца пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць, якая складае невялікі працэнт ад агульнага аб’ёму”, — адзначыў чыноўнік.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: