Ціханоўская: Праўда пра знікненне экс-кіраўніка МУС Захаранкі застаецца ўтоенай пад прыгнётам тэрору Лукашэнкі
4 студзеня, Позірк. Праўда пра знікненне былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі застаецца ўтоенай “пад прыгнётам тэрору Лукашэнкі”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 4 студзеня 2025 года — у дзень, калі экс-чыноўніку споўнілася б 73 гады.
“Мы не спынімся патрабаваць поўнай адказнасці [за знікненне Захаранкі ды іншых]”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Юрый Захаранка нарадзіўся 4 студзеня 1952 года ў пасёлку Васілевічы Палескай вобласці (цяпер пасёлак гарадскога тыпу ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці). Скончыў Валгаградскую вышэйшую школу міліцыі і Акадэмію МУС СССР. Працаваў на розных пасадах у следчых органах, у тым ліку намеснікам начальніка Міжрэгіянальнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС СССР, начальнікам следчага ўпраўлення (пазней — камітэта) МУС Беларусі.
З 28 ліпеня 1994 года па 16 кастрычніка 1995-га ўзначальваў МУС.
Працаваў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. Пасля адстаўкі ўвайшоў у склад Нацыянальнага выканаўчага камітэта, створанага апазіцыяй, дзе быў старшынёй камітэта па бяспецы. З’яўляўся членам Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Паводле афіцыйнай версіі, увечары 7 траўня 1999 года ў раёне вуліцы Жукоўскага ў Мінску Захаранка быў выкрадзены з “прымяненнем гвалту нявысветленымі асобамі і вывезены на легкавым аўтамабілі ў невядомым кірунку”.
17 верасня таго ж года (на наступны дзень пасля новых гучных знікненняў — апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага) была ўзбуджана крымінальная справа на падставе прыкмет злачынства, прадугледжанага арт. 101 КК (“наўмыснае забойства”, у рэдакцыі 1960 года).
Паводле слоў былога палкоўніка ГВУ Уладзіміра Барадача, Захаранка “захапіў лукашэнкаўскі “эскадрон смерці”. “Ён зазнаў жорсткія катаванні, збіццё, прымяненне псіхатропных спецсродкаў. У генерала выбівалі прызнанне нібы аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Зразумеўшы, што ў судзе ён не пацвердзіць сваіх паказанняў, яго расстралялі”, — казаў экс-выведнік.
Лукашэнка заяўляў, што прычына знікнення Захаранкі ляжыць у эканамічнай плашчыні. Нібыта, будучы міністрам, той узяў у доўг буйную суму грошай ва Украіне, якую не вярнуў. Паводле слоў Лукашэнкі, якія ніяк не былі пацверджаныя дакументальнымі доказамі, праз пяць гадоў пасля знікнення былога міністра сфатаграфавалі ў Германіі і фота апублікавалі ў нямецкай газеце.
Алег Алкаеў, які кіраваў следчым ізалятарам МУС № 1 у 1996–2001 гадах (эміграваў у Германію, ратуючыся ад пераследу, памёр у Берліне 20 верасня 2022 года), публічна заяўляў пра тое, што беларускія ўлады могуць мець дачыненне да выкрадання і, імаверна, забойства Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.
У 2019 годзе былы баец спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) Юрый Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999-га ён быў у складзе так званага “эскадрону смерці”, які на загад заснавальніка САХРу Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў Захаранку, а пазней — Ганчара і Красоўскага.
У верасні 2023 года ў акруговым судзе горада Роршах (швейцарскі кантон Санкт-Гален) адбыўся працэс па справе Гараўскага, які быў абвінавачаны ў “дачыненні да шматлікіх знікненняў” (мясцовае заканадаўства не дазволіла абвінаваціць у забойствах або саўдзеле ў іх, бо злачынствы здзяйсняліся на тэрыторыі Беларусі). Суд не палічыў паказанні мужчыны дастатковымі для прызнання яго вінаватым паводле выстаўленых абвінавачанняў, Гараўскі быў апраўданы.
Праваабаронцы заявілі, што апраўдальны вырак не ставіць пад сумнеў злачынства рэжыму Лукашэнкі.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+