Уезду ў Польшчу чакае каля 2.400 адзінак транспарту, у тым ліку 55 аўтобусаў

8 студзеня, Позірк. Каля 2.400 адзінак транспарту чакаюць уезду ў Польшчу, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта.
На 10:00 8 студзеня перад пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст) сабралася больш за 2.300 легкавых аўтамабіляў. Там жа ў чарзе стаіць 55 аўтобусаў (у жніўні 2024 года іх колькасць у чарзе перад гэтым пунктам даходзіла да 108, у асобныя дні снежня — не было ўвогуле). На надгляд аднаго аўтобуса сыходзіць сама меней 30 хвілін.
Дзяржпагранкамітэт адзначае, што на працягу папярэдніх чатырох дзён польскія службы аформілі каля траціны транспарту ў чарзе перад пунктам Цярэспаль. Беларускі бок называе сітуацыю крытычнай.
“Нягледзячы на павелічэнне нагрузкі на адзіны маршрут руху ў Польшчу і шматкіламетровыя чэргі, польскі бок не робіць дзеянняў для вырашэння сітуацыі”, — заяўляе ведамства.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


