Ціханоўская пра Бабарыку: Спыненне інкамунікада — крок да таго, каб спыніць жах у краіне

8 студзеня, Позірк. “Неймаверным шчасцем” назвала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская магчымасць пабачыць палітвязня Віктара Бабарыку, які доўгі час утрымліваўся ў рэжыме інкамунікада. Такім чынам яна адрэагавала на відэазапіс з экс-прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.
“Але жудасна разумець: рэжым выкарыстоўвае людзей, якія не павінны былі апынуцца за кратамі, для маніпуляцый”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Паводле слоў Ціханоўскай, праз адсутнасць якіх-небудзь вестачак родныя вязняў не могуць “нармальна жыць”: “Калі так балюча на волі, страшна ўявіць, што адчуваюць яны там, за кратамі”.
Кожны дзень у зняволенні, падкрэсліла яна, — гэта “страта цэлага жыцця, якое адбываецца на волі”.
“Мой муж (палітвязень Сяргей Ціханоўскі, — “Позiрк“.) не бачыць, якімі дарослымі ўжо сталі [дзеці] Карней і Агнія, — адзначыла дэмлідар. — Сыны Паліны Шарэнда-Панасюк растуць без цеплыні мамінага кахання. Ігар Лосік ужо 4,5 года не бачыць дачку Паўліну… Жыццё спыняецца ў цэлых сем’ях, бо рэжым ахвяруе людзьмі дзеля ўлады”.
“Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада, — вялізная палёгка. Але разам з гэтым мы не можам забываць: за кратамі несправядліва застаюцца больш за 1.200 палітвязняў”, — дадала яна.
Ціханоўская мяркуе, што спыненне рэжыму інкамунікада — гэта “першы крок да таго, каб спыніць той жах, які зараз адбываецца ў краіне”.
Наступным крокам, на яе думку, павінна стаць “вызваленне тых, хто апынуўся за кратамі праз свае погляды”, а таксама “спыненне ўсіх палітычных рэпрэсій супраць беларусаў”.
Фатаграфіі з месца няволі і відэазварот экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта, палітвязня Віктара Бабарыкі да родных апублікаваў 8 студзеня ў сваім тэлеграм-канале былы апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч.
6 ліпеня 2021 года Вярхоўны суд прыгаварыў Віктара Бабарыку да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за “атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры” (ч. 3 арт. 430 КК) і “легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам” (ч. 2 арт. 235 КК). Палітык віну не прызнаў.
Адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі № 1 (Віцебская вобласць).
З лютага 2023 года Віктар Бабарыка ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада, які праваабарончая супольнасць лічыць цяжкім парушэннем правоў чалавека.
9 лістапада 2024 года Бабарыку споўнілася 60 гадоў.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

