Зараз пагрозы ўварвання войскаў Беларусі няма, заяўляе кіраўнік цэнтра пры РНБА Украіны Каваленка

8 студзеня, Позірк. На гэты момант пагрозы ўварвання рэгулярных войскаў Беларусі ва Украіну няма, заявіў кіраўнік Цэнтра па супрацьдзеянні дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка.
Прадстаўнік ведамства адзначыў у сваім тэлеграм-канале, што інфармацыя з “асобных крыніц” пра нарошчванне беларускіх войскаў паблізу ўкраінскай мяжы “не азначае стварэння ўдарных груповак і падрыхтоўкі да наступальных дзеянняў”.
Сілы абароны Украіны “цалкам кантралююць сітуацыю на мяжы”, падкрэсліў Каваленка.
Увечары 7 студзеня маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” паведаміла, што Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць ва ўкраінскім прыграніччы. Паводле даных гэтай крыніцы, падраздзяленні сухапутных войскаў Узброеных сіл былі перакінутыя ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны.
Таксама было заяўлена, што напрыканцы снежня з Расіі ў Беларусь прылятаў вайскова-транспартны самалёт Іл-76 ВКС РФ.
Авіяцыйная актыўнасць назіралася на аэрадромах “Мачулішчы”, “Баранавічы” і “Лунінец”. Фіксаваліся палёты самалётаў і верталётаў Вайскова-паветраных сіл Беларусі і Паветрана-касмічных сіл РФ.
Расія з 24 лютага 2022 года вядзе поўнамаштабную вайну супраць Украіны, Мінск падтрымлівае Маскву. На раннім этапе агрэсіі тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для наземнага ўварвання і нанясення ракетных удараў.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 13 дзён колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася ў 3,2 раза — звесткі дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка11 жніўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 20 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі іх БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі Беларусь на 44% павялічыла інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 19% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтупень зносу асноўных сродкаў за гады кіравання Лукашэнкі павялічылася на 3,7 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


