У 2024 годзе спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” павялічыўся на 89 пазіцый — “Вясна”

8 студзеня, Позірк. На сёння ў Беларусі налічваецца 257 “экстрэмісцкіх фарміраванняў”, 89 атрымалі статус у 2024 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Удакладняецца, што ў мінулым годзе ў пералік уключаныя 10 СМІ, кааліцыі, якія балатаваліся на выбарах у Каардынацыйную раду, тэатральная трупа “Вольныя Купалаўцы“, шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, замежныя фонды і інш.
Паводле звестак праваабаронцаў, за два месяцы 2021 года “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнана 27 груп, у 2022-м — 80, у 2023-м — 62, у 2024-м — 89.
56 рашэнняў у мінулым годзе прынята Камітэтам дзяржбяспекі, 33 — Міністэрствам унутраных спраў.
“Рашэнні аб прызнанні “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прымаюцца ў адміністрацыйным, пазасудовым парадку КДБ ці МУС без давядзення да грамадскасці канкрэтных падстаў для прыняцця такіх рашэнняў. Спрошчаны механізм прызнання арганізацый “экстрэмісцкімі фарміраваннямі“, а таксама адсутнасць у грамадзян доступу да інфармацыі і механізмаў судовай абароны ставіць пад пагрозу любыя праявы самаарганізацыі і салідарнасці грамадзян, у тым ліку ў адказ на грубыя парушэнні правоў чалавека”, — падкрэсліваюць праваабаронцы.
З 2021 года, паводле іх звестак, за “стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім” паводле арт. 3611 Крымінальнага кодэкса вынесеныя прыгаворы ў дачыненні да не менш за 248 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску, Магілёве і яшчэ дзевяці гарадах мінулым днём абнавіліся рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка