Кошт золата ў структуры ЗВР Беларусі скараціўся праз зніжэнне цаны на гэты метал — ЕАБР
13 студзеня, Позірк. Кошт золата ў структуры міжнародных рэзервовых актываў (золатавалютныя рэзервы, ЗВР) Беларусі скараціўся з прычыны зніжэння цаны на гэты метал на 1,6% ў снежні 2024 года, гаворыцца ў свежым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Як паведамляў “Позірк” са спасылкай на папярэднія даныя Нацыянальнага банка, на 1 студзеня 2025 года золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 8 млрд 922,6 млн долараў, павялічыўшыся за месяц на 127,7 млн (+1,45%).
Паводле інфармацыі рэгулятара, аб’ём ЗВР у манетарным золаце стаў менш на 71,9 млн долараў (4 млрд 522,9 млн), кошт рэзерваў па спецыяльных правах запазычання (СДР) — на 6,4 млн (1 млрд 347,1 млн).
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 205,9 млн долараў (3 млрд 52,4 млн).
Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня 2024 года ЗВР складалі 8 млрд 127,4 млн долараў. Такім чынам за год яны павялічыліся на 795,2 млн (+9,78%).
У студзені золатавалютныя рэзервы скараціліся на 33,9 млн даляраў (-0,4%), у лютым выраслі на 125,1 млн (+1,5%), у сакавіку — на 133,9 млн (+1,6%), у красавіку — на 89 млн (+1,1%), у траўні зменшыліся на 30,1 млн (-0,4%), у чэрвені — на 52,9 млн (-0,6%), у ліпені павялічыліся на 173,5 млн (+2,08%), у жніўні — на 165,1 млн (+1,94%), у верасні — на 161,2 млн (+1,85%), у кастрычніку — на 75,6 млн (+0,85%), у лістападзе сталі менш на 139 млн (-1,56%).
Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, міжнародныя рэзервовыя актывы на канец года павінны былі скласці не менш як 6 млрд долараў; план на канец 2025-га — не менш за 7,1 млрд.
- Палітыка, ЭканомікаНа канец кастрычніка 2024 года было дабудавана 40% малочна-таварных комплексаў ад плана — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаПеравозчык угнаенняў "Беларуськалію" мае намер спагнаць з Літвы праз арбітраж 15 млрд еўра — СМІМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаСпажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь год — на 5,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню больш як за месяц Латвія зафіксавала спробы нелегалаў перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЧатыры дні запар агульная колькасць загінулых на пажарах ніжэй, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка