Праваабаронцы раяць “пільна ацэньваць рызыкі” пры вяртанні ў Беларусь перад выбарамі
16 студзеня, Позірк. Пільна ацэньваць рызыкі пры вяртанні ў Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі на 26 студзеня 2025 года, рэкамендуе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронца Наталля Сацункевіч канстатавала, што сітуацыя з затрыманнямі на мяжы працягваецца не першы месяц; колькасць праверак і арыштаў павялічваецца.
“Як на выездзе, так і на ўездзе ў краіну, людзі часта трапляюць пад розныя праверкі, што было ў гісторыі нашай краіны заўсёды, — адзначыла яна. — Правяраюцца людзі, унесеныя ў базу “БЕСпарадкі”, — гэта тысячы беларусаў, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама ў беларускіх уладаў заўжды існавалі і існуюць непублічныя спісы праваабаронцаў, актывістаў, анархістаў, журналістаў, апазіцыйных палітыкаў і гэтак далей, хто сутыкаецца з дадатковымі праверкамі“.
Паводле яе слоў, цяпер кола людзей, якія зазнаюць дадатковую праверку, пашырылася. Праваабаронцы маюць інфармацыю пра тое, што абавязковая гутарка са “штатным супрацоўнікам КДБ” на мяжы чакае ўсіх, хто не быў у Беларусі больш за два гады. Пры гэтым, ніякіх публічных пастаноў ці законаў, якія дазваляюць гэта рабіць, няма.
Сацункевіч адзначыла, што з верасня 2024 года рэпрэсіі на мяжы ўзмацніліся праз будучыя выбары, і “чым бліжэй да даты, тым больш напружаная атмасфера”.
“Аднак гэта таксама традыцыйная з’ява ў сувязі з выбарамі як у Беларусі, так і ва ўсіх недэмакратычных рэжымах. Асабліва гэта адчуваецца апошнія тры-чатыры гады, улічваючы, што выбары ў 2020 годзе прайшлі для беларускіх уладаў дастаткова балюча. Аднак, безумоўна, такая тэндэнцыя больш заўважная пасля абвяшчэння даты выбараў у 2025 годзе”, — падкрэсліла яна.
Знаходжанне па-за краінай “крыху супакойвае людзей”, адзначаюць у праваабарончым цэнтры, аднак людзі, не ведаючы пра небяспеку, могуць чытаць і перасылаць матэрыялы, якія ўлады лічаць “экстрэмісцкімі”.
“Рэспубліканскі спіс такіх матэрыялаў утрымлівае больш за шэсць тысяч крыніц. Адсачыць усе з іх проста немагчыма”, — заявіла Сацункевіч. Яна адзначыла, што ў пратэстах удзельнічала “вялікая колькасць людзей”, яны маглі трапіць на фатаграфіі і быць ідэнтыфікаваныя, што ставіць іх пад удар пры вяртанні.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што калі рызыкі высокія, лепш не вяртацца ў краіну ўвогуле.
13 студзеня кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што арганізацыі вядома сама меней пра “васем арыштаў” на беларускай мяжы пры вяртанні грамадзян у краіну ў перыяд калядных і навагодніх святаў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі не атрымліваецца вярнуць у ЕАЭС пазіцыю лідара ў дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаМУС пагражае "імгненнай" рэакцыяй на абразы на адрас членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамвытворчасці ў Беларусі назіраецца пяць месяцаў запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПяты месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 11 месяцаў 2024 года Беларусь засталася на другім месцы ў ЕАЭС паводле росту прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка