Запрашэнне БДІПЧ АБСЕ на “псеўдавыбары” — гэта “прапагандыска-спекулятыўны захад”, лічыць Лябедзька
17 студзеня, Позірк. Накіраваная “арганізатарамі псеўдавыбараў” у Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прапанова даслаць міжнародных назіральнікаў ёсць “выключна прапагандыска-спекулятыўным захадам”, такое меркаванне выказаў “Парламенцкаму каналу” дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы, дырэктар цэнтра “Еўрапейскі Дыялог” Анатоль Лябедзька.
“У Чырвоным доме (гаворка пра Адміністрацыю прэзідэнта. — “Позірк”.) выдатна разумеюць, што ў застаўшыся час нельга арганізаваць паўнавартасна эфектыўны маніторынг “выбараў”, і БДІПЧ АБСЕ прагназавана адмовіцца стаць часткай імітацыі, — мяркуе палітык. — Гэта наглядальнікаў СНД ці знаёмых [былой старшыні ЦВК Лідзіі] Ярмошынай з пашпартамі еўрапейскіх краін можна звазіць на экскурсію на ферму ці БелАЗ, ці ў буфет на выбарчым участку. Гэтага ім дастаткова, каб назваць убачанае ўзорнымі выбарамі. З АБСЕ ці ПАСЕ гэта не каціць”.
На думку дарадцы Ціханоўскай, гэта “запрашэнне не БДІПЧ, а мясцовым і расійскім прапагандыстам паездзіць па вушах выбарцаў сцверджаннем: “Мы ж запрасілі, а яны адмовіліся”.
Лябедзька звярнуў увагу на тое, што цяперашняя выбарчая кампанія — першая, калі “цалкам адсутнічае незалежная сістэма з удзелам нацыянальных назіральнікаў, як напрыклад [кампанія] “Права выбару”. Апрача таго, паводле яго слоў, гэтая кампанія — адна з нямногіх, калі “не будзе міжнародных наглядальнікаў, якія прадстаўляюць арганізацыі з пазітыўнай крэдытнай гісторыяй і неабходнымі кампетэнцыямі”.
17 студзеня Міністэрства замежных спраў заявіла, што БДІПЧ АБСЕ было накіраванае запрашэнне назіраць за сёмымі прэзідэнцкімі выбарамі, што прызначаныя на 26 студзеня (датэрміновае галасаванне — 21–25 студзеня).
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем улад. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЧатыры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства