Кіраўніца дыпламатыі ЕС Калас: Беларусь па-ранейшаму займае важнае месца ў еўрапейскім парадку дня
27 студзеня, Позірк. Беларусь “па-ранейшаму займае важнае месца ў еўрапейскім парадку дня”, заявіла вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас 27 студзеня перад пасяджэннем кіраўнікоў МЗС краін ЕС.
“Учора ўвечары ў нас была добрая сустрэча з беларускім лідарам Святланай Ціханоўскай, — паведаміла яна. — Мы размаўлялі пра фальшывыя выбары, якія адбыліся ў Беларусі. Вядома, мы падтрымліваем беларускі народ“.
25 студзеня, напярэдадні мерапрыемства, якое афіцыйны Мінск лічыць “прэзідэнцкімі выбарамі”, Калас заявіла, што ў Аляксандра Лукашэнкі “няма ніякай легітымнасці”. Палітык адзначыла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што “Лукашэнка чапляецца за ўладу ўжо 30 гадоў” і мае намер зноў “прызначыць сябе на чарговых фіктыўных выбарах”. “Гэта абуральнае зневажанне дэмакратыі”, — падкрэсліла кіраўніца дыпламатыі ЕС.
26 студзеня Калас і камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос выступілі з сумеснай заявай, у якой адзначылі, што дэмакратыя азначае “правядзенне свабодных, сумленных і празрыстых выбараў” у грамадстве, дзе “пераважаюць правы чалавека, дзе няма абмежаванняў на свабоду сходаў і слова і дзе могуць свабодна працаваць плюралістычныя СМІ”.
У Беларусі, на іх думку, усяго пералічанага няма.
“ЕС знаходзіцца на баку беларускага народа, і наша падтрымка ў яго імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі, як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы, непахісная”, — адзначалася ў заяве.
“Фіктыўныя выбары ў Беларусі”, падкрэслілі яны, “не былі ні свабоднымі, ані справядлівымі”.
“Народ Беларусі заслугоўвае рэальнага права голаса ў пытанні пра тое, хто кіруе яго краінай. Бесперапыннае і беспрэцэдэнтнае прыгнечанне правоў чалавека, абмежаванні на ўдзел у палітычным жыцці і доступ да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс усякай легітымнасці. Мы заклікаем рэжым неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, больш за тысячу з якіх адвольна ўтрымліваюцца пад вартай, уключаючы супрацоўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза”, — адзначылі Калас і Кос.
Паводле даных Цэнтрвыбаркама Беларусі, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 5.136.293 голаса (86,82%), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 189.740 (3,21%), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 119.272 (2,02%), Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 109.760 (1,86%), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасць) — 102.729 (1,74%). Супраць усіх прагаласавала 213.277 выбаршчыкаў (3,60%).
Канчатковыя вынікі выбараў-2025 будуць падведзеныя 3 лютага.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа год колькасць суб'ектаў гаспадарання зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём практычна на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе жыллё было больш даступным жыхарам Гомельскай вобласці, менш за ўсё — жыхарам сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУдзел дэмсілаў у працы ПАСЕ дапаможа прасоўваць пытанні Беларусі ў Савеце Еўропы — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага стратных арганізацый вырасла ў чатырох рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка