Менш чым за суткі BySol сабраў 3 тыс. еўра настаўніцы, эвакуяванай у Польшчу пасля даносу праўладнай актывісткі Бондаравай

29 студзеня, Позірк. Менш за суткі спатрэбілася ахвярадаўцам фонду салідарнасці BySol, каб сабраць неабходныя 2.900 еўра для настаўніцы Таццяны Крапіневіч.
На гэты момант сабрана больш за 3 тыс. еўра.
Пра эвакуацыю Крапіневіч з Беларусі разам з 15-гадовай дачкой кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак паведаміў 28 студзеня. Тады ж было паведамлена аб пачатку збору сродкаў.
Адзначалася, што Крапіневіч была вымушаная пакінуць краіну праз данос праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай.
“Доўгі час я працавала ў бізнес-сферы ў Мінску, але, імкнучыся ўнесці ўклад у развіццё адукацыі, прыняла рашэнне пераехаць з Мінска ў горад Ляхавічы Брэсцкай вобласці па праграме “Настаўнік для Беларусі” і прысвяціць сябе педагагічнай дзейнасці. За пяць гадоў у Ляхавіцкай гімназіі я прайшла шлях ад настаўніка да намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце”, — кажа педагог у апісанні да збору.
Яна паведамляе, што яе праца “была адзначана на рэспубліканскім узроўні”, у 2023 годзе яна стала фіналістам конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.
“Аднак, нягледзячы на ўсе мае намаганні і дасягненні, у снежні 2024-га я сутыкнулася з несправядлівым абвінавачваннем у “экстрэмісцкай дзейнасці”. Вольга Бондарава на мяне напісала серыю даносаў, і мной зацікавіліся сілавікі”, — адзначае настаўніца.
Паводле слоў Крапіневіч, суд па яе справе быў прызначаны на 28 студзеня. Пасля гэтага жанчына з дачкой экстранна пакінулі Беларусь. Цяпер яны знаходзяцца ў Варшаве.


- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку жніўня з Грузіі выслана 320 замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

