Белстат абвінаваціў ААН у скажэнні статыстыкі па Беларусі

31 студзеня, Позірк. Нацыянальны статыстычны камітэт у 2024 годзе “зрабіў поўнамаштабнае абследаванне і выгрузку ўсіх даных [па Беларусі], якія маюцца ў базах ААН”, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на старшыню Белстата Іну Мядзведзеву.
“Мы пераправерылі ўсе даныя і выявілася, што шэраг даных па краіне прадстаўлены на аснове экспертных ацэнак і недакладнай інфармацыі, — заявіла журналістам чыноўніца 31 студзеня перад выніковай калегіяй ведамства. — Былі накіраваныя запыты ў адпаведныя арганізацыі, і наша праца дала вынік. СААЗ (Сусветная арганізацыя аховы здароўя. — “Позірк”.) і шэраг іншых арганізацый замянілі паказчыкі”.
Паводле слоў Мядзведзевай, на актуальныя даныя быў заменены паказчык па мацярынскай смяротнасці, які, як сцвярджаецца, у Беларусі імкнецца да нуля, а таксама “паказчык па тых, хто жыве ў трушчобах”; адкарэктаваныя некаторыя паказчыкі Міжнароднай арганізацыі працы.
“Па шэрагу агенцтваў мы дабіліся таго, каб быў адкарэктаваны паказчык сярэднегадовай колькасці насельніцтва Беларусі”, — падкрэсліла яна, не ўдакладніўшы, у які бок зробленыя змяненні.
18 траўня 2023 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ААН і Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “намаганнямі нашых заходніх апанентаў” ператвараюцца “ў інстытуты ціску і канфрантацыі, становяцца падручнымі сабачкамі для заходніх дзяржаў”.
У той жа час палітык не прапускае магчымасці сустрэцца з генеральным сакратаром арганізацыі Антоніу Гутэрышам. Апошняя такая сустрэча адбылася летась у кастрычніку.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


