Ціханоўская заклікала забраць у рэжыма ў Мінску доступ да інструментаў ШІ і платформ сацмедыя

11 лютага, Позірк. Дыктатарскія рэжымы павінны быць “максімальна адхіленыя” ад інструментаў штучнага інтэлекту і платформ сацыяльных медыя, якія выкарыстоўваюцца імі для рэпрэсій і прапаганды, заявіла дэмакратычная лідар Святлана Ціханоўская 10 лютага ў Парыжы падчас дыскусіі AI and Democracy.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што дыскусія была спадарожным мерапрыемствам форуму AI Action Summit, які адкрыўся ў той дзень і праходзіць пад старшынствам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі.
“Упэўніцеся, што агенты КДБ і рэжыму не маюць доступу да інструментаў, — заклікала Ціханоўская ўдзельнікаў саміту. — Забараніце кантэнт беларускага рэжыму на вашых платформах. Мы мусім пераканацца, што гэтыя платформы не выкарыстоўваюцца прапагандай рэжыму, напрыклад, для распаўсюду відэа з палітычнымі зняволенымі, якіх прымушаюць пад катаваннямі запісваць ілжывыя прызнанні”.
Акрамя таго, паводле яе слоў, прыхільнікам дэмакратычнай Беларусі “патрэбныя інструменты, якія дапамогуць людзям абысці лічбавыя рэпрэсіі і схаваць сваю асобу”, каб “не трапляць у поле зроку КДБ”. “Нам таксама патрэбныя інструменты для бяспечнай сувязі, VPN і сістэмы праверкі фактаў”, — падкрэсліла яна.
Дэмлідар заклікала “такіх гігантаў, як Google, Amazon або Microsoft, выдзяляць гранты на грамадзянскія і сацыяльныя праекты, праводзіць навучанне грамадзянскай супольнасці ў галіне ШІ”. “Звычайна нашыя эксперты вучаць іх, а не наадварот”, – заўважыла пры гэтым палітык.
Ціханоўская таксама папрасіла распрацоўшчыкаў інструментаў ШІ і платформ сацыяльных медыя падтрымліваць беларускую мову. Яна назвала яе “сакрэтнай зброяй” ва ўмовах, калі Расія спрабуе русіфікаваць Беларусь.
“Сімвалічныя крокі таксама маюць значэнне. Нядаўна рускі сегмент “Вікіпедыі” вырашыў афіцыйна змяніць назву краіны з “Белоруссии” на “Беларусь”, гэта была вялікая маральная падтрымка беларусаў і нашай незалежнасці”, — заявіла дэмлідар.
“Калі вы інвестар, фінансуйце ініцыятывы, якія пашыраюць магчымасці грамадзянскай супольнасці ў такіх краінах, як Беларусь. Мы маем бліскучых людзей, бліскучыя ідэі. Узгадайце, колькі тэхналагічных кампаній родам з Беларусі: EPAM, Pandadoc, Wargaming. І гэта можа быць карысным супрацоўніцтвам”, — адзначыла палітык.
На прэс-канферэнцыі 6 лютага генеральны дырэктар Інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Круглікаў заклікаў да стварэння ў Беларусі “стратэгіі і канцэпцыі выкарыстання штучнага інтэлекту”. Пры гэтым, дадаў ён, гэты працэс трэба кантраляваць, для гэтага “патрэбны дзяржаўны рэгулятар у сферы інтэлектуальных тэхналогій і сістэм”, а таксама “абавязковы збор заканадаўчых актаў, якія б абмяжоўвалі магчымасці выкарыстання нячыстых на руку структур”.
На IT-форуме Digital Almaty у Казахстане 31 студзеня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ўлады Беларусі выкарыстоўваюць ШІ як памочніка пры прыняцці рашэнняў.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


