Зяленскі лічыць, што РФ можа ўварвацца ў Польшчу ці Літву з тэрыторыі Беларусі

12 лютага, Позірк. У 2025 годзе Расія збіраецца павялічыць сваё войска на 12–15 дывізій — прыкладна на 150 тыс. чалавек — за кошт мабілізацыі, далейшага прыцягнення паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, заявіў у інтэрв’ю The Guardian прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спасылаючыся на даныя выведкі.
Палітык прывёў гэтыя даныя ў якасці аргумента, чаму НАТО павінна быць зацікаўленае ў тым, каб Украіна ўступіла ў альянс. Паводле ацэнак Зяленскага, колькасць украінскай арміі сёння пераўзыходзіць агульную колькасць войскаў краін Еўропы (пры гэтым іх сукупнасць усё адно саступае колькасці арміі РФ).
Паводле слоў Зяленскага, “высокая верагоднасць” таго, што вайскоўцы, якімі Расія збіраецца папоўніць сваё войска, “будуць праводзіць трэніроўкі на тэрыторыі Беларусі”.
Нагадаўшы, што ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе праходзіла, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі, ён выказаў меркаванне, што ў 2025 годзе такое ўварванне можа адбыцца, напрыклад, у Польшчу ці Літву.
Расійскія войскі, якія прыбылі на беларускую тэрыторыю для ўдзелу ў вучэннях “Саюзная рашучасць — 2022”, пасля іх заканчэння не былі з яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Афіцыйны Мінск падтрымлівае агрэсію РФ. На раннім этапе агрэсіі тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася для наземнага ўварвання і нанясення ракетных удараў.
Увосень 2025 года на беларускай тэрыторыі пройдуць сумесныя з Расіяй стратэгічныя вучэнні “Захад”.

- Бяспека, Грамадства
- ГрамадстваПадазраваны ў нападзе на сталічную ювелірную краму быў затрыманы ў аўтобусе на шляху ў Санкт-ПецярбургМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


