Беларусь стала назіральнікам у азіяцкай Парламенцкай асамблеі
19 лютага, Позірк. Нацыянальны сход Беларусі атрымаў статус назіральніка ў Азіяцкай парламенцкай асамблеі (АПА).
Паводле інфармацыі азербайджанскага агенцтва АРА, такое рашэнне было ўхваленае падчас 15-й пленарнай сесіі АПА, якая праходзіць у Баку 17-21 лютага. Адначасова членам арганізацыі стаў Аман.
Такім чынам, у АПА ўваходзяць парламенты 44 дзяржаў: ААЭ, Азербайджана, Амана, Афганістана, Бангладэш, Бахрэйна, Бутана, В’етнама, Емена, Індыі, Інданезіі, Іарданіі, Ірака, Ірана, Казахстана, Камбоджы, Катара, Кіпра, Кірыбаці, Кітая, КНДР, Кувейта, Кыргызстана, Лаоса, Лівана, Малайзіі, Мальдыўскіх выспаў, Манголіі, Непала, Пакістана, Палау, Палестыны, Паўднёвай Карэі, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Сірыі, Таджыкістана, Тайланда, Тонга, Турцыі, Узбекістана, Усходняга Тымора, Філіпін і Шры-Ланкі.
Статус назіральніка маюць заканадаўчыя органы Аўстраліі, Беларусі, Вануату, Маршалавых выспаў, Мікранезіі, Науру, Новай Зеландыі, Папуа — Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў, Самоа, Тувалу, Туркменістана, Фіджы і Японіі. Беларускі парламент стаў адзіным заканадаўчым органам еўрапейскай дзяржавы, які мае статус назіральніка ў АПА.
АПА была створаная ў 2006 годзе на сёмай сесіі Асацыяцыі парламентаў Азіі за мір (АПАМ), якая праходзіла ў Тэгеране, яе штаб-кватэра знаходзіцца там жа. АПАМ заснаваная з ініцыятывы Бангладэш у 1999 годзе на Канферэнцыі парламентарыяў Азіі за мір і супрацоўніцтва.
У цэнтры ўвагі АПА — каардынацыя намаганняў нацыянальных парламентаў у вырашэнні актуальных праблем сучаснасці, у тым ліку за кошт павышэння іх ролі ў забеспячэнні міру ў азіяцкім рэгіёне. Старшынства ў АПА ў цяперашні час ажыццяўляе Азербайджан, затым яно пяройдзе да Бахрэйну.
31 ліпеня 2024 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка падчас візіту ў Тэгеран сустрэўся з генеральным сакратаром АПА Махамадам Рэзай Маджыдзі і распавёў яму пра “беларускі парламент і партыйную сістэму“.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка