Ваенныя ідэолагі фармуюць высокія духоўныя якасці насельніцтва, лічыць Хрэнін

20 лютага, Позірк. Афіцэры-ідэолагі, “знаходзячыся на вастрыі барацьбы за душы людзей, уносяць значны ўклад у фармаванне высокіх духоўных і маральных якасцей грамадзян <…>, вяршыняй якіх з’яўляецца патрыятызм”, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у віншаванні з Днём органаў ідэалагічнай работы, які адзначаецца ва Узброеных сілах 20 студзеня.
“Гэты трывалы духоўна-маральны фундамент мае першараднае значэнне ў далейшым развіцці беларускай дзяржаўнасці. <…> Маральны дух вайскоўцаў і патрыятызм грамадзян ва ўсе часы мелі найважнейшае значэнне для перамогі, а ў сучасных умовах, калі ідзе актыўная бітва за свядомасць людзей, духоўны фактар мае вырашальнае значэнне“, — цытуе яго прэс-служба Мінабароны.
Вынікамі ідэалагічнай працы, паводле сцвярджэння Хрэніна, з’яўляюцца “высокі ўзровень даверу народа сваёй арміі, безумоўная падтрымка асабовым складам дзяржаўнай палітыкі, яго высокі маральны дух”.
Пасля падзеяў 2020 года ідэалагізацыя і мілітарызацыя ўсіх сфер беларускага грамадства значна ўзмацнілася.
У прыватнасці, сталі масава стварацца “ваенна-патрыятычныя класы”, дзе навучаецца каля 4 тыс. дзяцей.
У маі 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці “ваенна-патрыятычных клубаў”. Дакумент рэгулюе дзейнасць такіх арганізацый для дзяцей на тэрыторыі воінскіх часцей унутраных войскаў МУС, Узброеных сіл, а таксама на тэрыторыі падраздзяленняў МНС.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+