Кіраўнікі раённых і гарадскіх выканкамаў атрымалі права прыцягваць работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці

22 лютага, Позірк. Старшыні рай- і гарвыканкамаў атрымалі права выносіць пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні) аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства і аб прыцягненні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці. Указ “Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў”, які змяшчае гэтую норму, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага, паведамляе яго прэс-служба.
Па ўзгадненні з рай-, гарвыканкамамі цяпер павінны прымацца рашэнні, “што прадугледжваюць спыненне дзейнасці важных для раёна аб’ектаў або прыпыненне дзейнасці арганізацый”.
Як адзначана ў прэс-рэлізе, гэта дазволіць “прадухіліць неабдуманае скарачэнне працоўных месцаў і ліквідацыю сацыяльна значных аб’ектаў, такіх, напрыклад, як банкаматы, пошта, прыпынкі грамадскага транспарту і іншыя”.
Указ “істотна пашырае” кадравыя паўнамоцтвы мясцовых выканкамаў і іх старшынь у дачыненні да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, што дзейнічаюць на адпаведнай тэрыторыі.
“Найважнейшай перадумовай паспяховага развіцця цяпер з’яўляецца строгая выканаўчая дысцыпліна”, — гаворыцца ў рэлізе. — “Патрабаванні (прадпісанні) могуць быць адрасаваны кіраўнікам ніжэйшых выканкамаў і іншых размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый”.
Невыкананне такіх патрабаванняў пацягне адміністрацыйную адказнасць. Пры гэтым на старшынь выканкамаў базавага ўзроўню “ўскладаецца персанальная адказнасць за выдадзеныя распараджэнні, прынятыя рашэнні аб кадравых узгадненнях, іншыя рашэнні (даручэнні) і вынесеныя пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні)”.
Пашыраны фінансавыя магчымасці выканкамаў базавага ўзроўню “для развіцця тэрыторый і задавальнення патрэб грамадзян”.
Таксама спрашчаюцца правілы рэалізацыі агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, у асноўным пяску, грамадзянам для ўласных патрэб, а таксама арганізацыям для добраўпарадкавання і ўтрымання тэрыторый, сельскагаспадарчых аб’ектаў.
З мэтай выканання мерапрыемстваў у межах Года добраўпарадкавання “прадастаўлены правы актыўна ўцягваць грамадзян і арганізацыі ў агульную справу па навядзенні парадку ў краіне”.
Распрацоўшчыкі нарматыўна-прававога акта лічаць, што ўсе гэтыя меры дазволяць “умацаваць уплыў мясцовых органаў улады на сітуацыю ў рэгіёне, павысіць эфектыўнасць працы выканаўчых камітэтаў і іх старшынь, раскрыць рэзервы для якаснага росту ўзроўню жыцця ў краіне”.
Указ пачынае дзеянне з 1 сакавіка.
Старшыні райвыканкамаў будуць адказныя “за кіраванне па ўсіх напрамках, у тым ліку і прыватным сектарам”, заявіў Лукашэнка 6 лютага на нарадзе аб пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
“А то ў нас атрымліваецца, што прыватнік — гэта наогул не дзяржава, гэта дзяржава ў дзяржаве”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — “А ў той жа час мы на прыватніка вельмі разлічваем, і іх роля, асабліва ў вытворчасці, таксама будзе павышана. Ну дык старшыня райвыканкама павінен па асноўным сваім функцыянале кіраваць, патрабаваць і несці адказнасць аднолькава як за прыватны, так і за дзяржаўны сектар”.
“І гэта тычыцца перш за ўсё кадраў. Гэта маё жорсткае патрабаванне. Ад гэтага ніхто не павінен сыходзіць, разважаючы і балбочучы языком пра нейкі лібералізм. У нас хтосьці яшчэ не наеўся гэтага лібералізму”, — дадаў аратар.
Кіраўнік ягонай адміністрацыі Дзмітрый Круты па выніках нарады паведаміў, што форма ўказа дазваляе “ў сканцэнтраваным выглядзе з абсалютна розных сфер і дакументаў імплементаваць адпаведныя нормы, якія датычацца ўзмацнення паўнамоцтваў старшынь выканкамаў базавага ўзроўню”.
Аб неабходнасці нарматыўнага акта Лукашэнка гаварыў на пасяджэнні прэзідыума Усебеларускага народнага сходу 19 лістапада 2024 года. Старшыні райвыканкамаў “задзейнічаны не так, як павінна быць”, і “не нясуць той нагрузкі, якую павінны несці”, заявіў ён.
Паводле яго, “нічога страшнага”, калі старшыня райвыканкама “ў нейкім сэнсе будзе прызначаць, зацвярджаць, узгадняць кіраўнікоў прыватных структур”, “тады і ўплыў будзе ў іх на гэта”.
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа беларускай акцыі ў Вільнюсе заходнія актывісты выступілі супраць ядзернай зброі і БелАЭСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў трох населеных пунктах Беларусі тэмпература апусцілася да рэкордных адзнак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка