У пералік “экстрэмістаў” дададзены 21 чалавек
21 лютага, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 21 лютага дададзены яшчэ 21 чалавек. Цяпер у дакуменце, які размяшчаецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.969 пазіцый.
Усе ўнесеныя ў спіс грамадзяне асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
У пералік уключаныя звесткі пяці чалавек, якія прызнаныя беларускімі праваабаронцамі палітвязнямі. Усе яны адбываюць пакаранне: Дзмітрый Белановіч (ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК), Ганна Курыс (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 3691, 370), Лілія Касценіч (ч. 1 і 2 арт. 368, ч. 2 арт. 367, арт. 369), Сяргей Скібінскі (ч. 1 арт. 342, ч. 1 і 2 арт. 3614) і Марына Мышко (ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 342).
Касценіч асуджана на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, тэрміны зняволення астатніх праваабаронцам невядомыя.
Таксама адбываюць пакаранне ўнесеныя ў спіс Дзмітрый Емяльянаў (ч. 1 арт. 130), Цімур Бабаеў (ч. 1 арт. 342), Аляксандр Невар (ч. 1 арт. 342), Дзмітрый Колабаў (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 342 ч. 2 арт. 367) і Дзмітрый Гальяш (ч. 1 арт.342)
Акрамя таго, у спіс уключаны асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Дзмітрый Лагачоў, Алена Шарафановіч, Дзяніс Чынчук, Уладзіслаў Прамянашаў, Ілля Кузьмічоў, Дзмітрый Івашкевіч, Уладзіслаў Шчогалеў, Павел Кучынскі і Аліна Ігнацюк; асуджаная паводле ч. 1 арт. 368 Валянціна Грынькова і асуджаны паводле арт. 370 Канстанцін Ціхаміраў. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне прысуду, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Даведка “Позірку”:
ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці;
ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
ч. 1 арт. 3614 — вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
ч. 2 арт. 3614 — тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў;
ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, учынены асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або злучаны з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта.
ч. 2 арт. 368 — абраза прэзідэнта, учыненая асобай, раней судзімай за абразу або паклёп, або злучанае з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
ст. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
ст. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
ст. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка