Польшча не збіраецца пачынаць вайну, задача — стрымліваць знешнюю агрэсію, заяўляе міністр абароны
22 лютага, Позірк. Польшча “не збіраецца пачынаць вайну з кім-небудзь”, заявіў 20 лютага віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, каментуючы РАР заявы беларускіх уладаў аб падрыхтоўцы Захаду да вайны з Саюзнай дзяржавай.
“У нас ёсць задача — наша самая галоўная — стрымліваць [знешнюю агрэсію] і абараняць [краіну]. Канстытуцыйным абавязкам польскай дзяржавы з’яўляецца абарона сваіх межаў. Гэта наша стратэгія”, — падкрэсліў чыноўнік.
Касіняк-Камыш падкрэсліў, што давяраць у гэтым пытанні нельга нікому, “акрамя польскіх службаў — паліцыі, арміі і памежнай аховы”.
Гаворачы аб нібыта падрыхтоўцы заходніх краін да нападу на Саюзную дзяржаву, віцэ-прэм’ер нагадаў, што Польшча — “частка НАТО”, які “з’яўляецца выключна абарончым альянсам”.
Ён падкрэсліў, што ў задачы Войска Польскага ўваходзіць нарошчванне патэнцыялу стрымлівання і магчымай абароны, каб “нікому ніколі не было выгадна нападаць на Польшчу і краіны НАТО”.
20 лютага начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валерый Равенка на брыфінгу для замежных ваенных аташэ заявіў, што Беларусь разглядае працэсы, якія адбываюцца ля сваіх заходніх граніц, як “падрыхтоўку да нападу на Саюзную дзяржаву з мэтай яе разбурэння і жаданне рэалізаваць рэваншысцкія настроі адносна Беларусі і Расіі”.
“Усе маштабныя працэсы па мілітарызацыі рэгіёну, якія адбываюцца, разглядаюцца намі як патэнцыяльная знешняя ваенная небяспека, здольная пры пэўных умовах прывесці да ваеннага канфлікту”, — прыводзіць словы военачальніка прэс-служба ведамства.
3 лютага дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч заявіў дзяржСМІ, што “на сёння прынамсі мы не бачым тых прыкмет, якія б пагражалі і казалі аб развязванні нейкай патэнцыйнай агрэсіі ў адносінах да Рэспублікі Беларусь”.
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства