Дзявяты дзень на саркафагу ЧАЭС ідзе барацьба з наступствамі атакі расійскага дрона

22 лютага, Позірк. Дзявяты дзень на саркафагу ЧАЭС (афіцыйная назва “новы бяспечны канфайнмент“, НБК) ідзе барацьба з наступствамі атакі расійскага дрона.
“Працягваюцца работы па выяўленні і ліквідацыі ачагоў тлення, частковым раскрыцці канструкцый і праразанні адтулін. Ажыццяўляецца праліў [вадой] выяўленага ачага тлення з паўночнага боку. Праводзіцца цеплавізійны аэраманіторынг усяго перыметра НБК”, — паведаміла днём 22 лютага Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.
Сцвярджаецца, што радыяцыйны фон на прамысловай пляцоўцы аб’екта і агулам на тэрыторыі станцыі не мяняецца, “выхад радыеактыўных рэчываў за ўстаноўленыя межы не зафіксаваны“.
Напярэдадні днём агенцтва паведамляла, што ачагоў тлення не выяўлена, аднак ноччу быў знойдзены яшчэ адзін — “на цэнтральным шве ашалёўкі арачнага злучэння НБК“.
У прэс-рэлізе, выпушчаным раніцай 21 лютага, адзначалася, што з-за пашкоджання знешняй і ўнутранай ашалёўкі аркі НБК і сістэмы абсталявання асноўных кранаў “адбылося парушэнне межаў і ўмоў бяспечнай эксплуатацыі комплексу“.
На знешняй ашалёўцы аркі выяўленыя лакальныя скразныя разбурэнні, лакальныя дэфекты без поўнага разбурэння, пашкоджанні ўнутранага напаўняльніка ашалёўкі, разбурэнне балтавых злучэнняў.
На апорных канструкцыях гаража тэхнічнага абслугоўвання сістэмы асноўных кранаў дэфармаваны вузлы злучэнняў верхняй часткі, пашкоджаны мембраны герметызацыі агароджвае контуру НБК ў паўднёвай, паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй зонах.
14 лютага паведамлялася, што беспілотны лятальны апарат урэзаўся ў ахоўную абалонку аркі новага бяспечнага канфайнмента (саркафага) ЧАЭС, уведзенага ў строй у 2019 годзе. Узнікла ўзгаранне.
Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, якая вырасла на заражанай радыенуклідамі тэрыторыі, заявіла, што “ўзрушаная атакай расійскага беспілотніка” на ЧАЭС.
24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, расійскія войскі, якія зайшлі з беларускай тэрыторыі, захапілі ЧАЭС і прабылі там да 31 сакавіка, пасля чаго адступілі ў РФ разам з палоннымі байцамі Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі станцыю. У выніку дзеянняў расійскай арміі быў сур’ёзна парушаны працоўны працэс, у тым ліку электразабеспячэнне.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка