Мінск 16:02

Сем банкаў абвясцілі пра новаўвядзенні у працы з кліентамі

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

24 лютага, Позірк. Сем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра змены асобных правіл абслугоўвання і надалі новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.

“Банк БелВЭБ” 1 сакавіка прыпыніць аказанне паслугі па пераводах з выкарыстаннем картак на вэб-парталах партнёраў. Пра аднаўленне паслугі паведамяць дадаткова. Банк рэкамендуе “лёгка і хутка” пераводзіць грошы на ўласныя карты і карты іншых банкаў у Беларусі “проста на сайце, у мабільным дадатку Up, вэб-дадатку UP Online”.

“Банк РРБ” і “Тэхнабанк” па банкаўскіх плацежных картках, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, вызначылі ліміт выдачы наяўных грошай у сваіх банкаматах у памеры 2.000 і 2.099 рублёў на каляндарны месяц адпаведна.

“Белгазпрамбанк” паведаміў, што аперацыі пры аплаце паслугі банка “Папаўненне карткі (анлайн)” з дапамогай АІС “Разлік” (АРІП) будуць даступны толькі для папаўнення картак, выпушчаных да бягучых рахункаў, адкрытых у беларускіх рублях. Астатнія паслугі банка, прадстаўленыя ў сістэме, даступныя без змен.

“Прыёрбанк” пашырае магчымасць міжнародных транзакцый у еўра. Кліенты могуць зрабіць перавод у любой суме ў Польшчу — на адрас PKO Bank Polski S.A. Камісія — 0,8% сумы пераводу (мінімум 200 рублёў, максімум — 2,5 тыс. рублёў); у іншыя польскія банкі — 2% (мінімум 700 рублёў).

“Сбер Банк (Беларусь)” падоўжыў для карпаратыўных кліентаў па 13 жніўня акцыю “Плацежныя канікулы”. У гэты перыяд можна заключыць дамову эквайрынгу і зарэгістраваць любую колькасць тэрмінальнага абсталявання. На працягу шасці месяцаў з даты заключэння дагавора будзе дзейнічаць “выгадны тарыф” — 1,8% за аперацыі эквайрынгу (па ўсіх картах). Раней для карт іншых банкаў дзейнічала адзіная камісія 2,1%. “Выгадны тарыф” распаўсюджваецца на смарт-касу банка “3 у 1”.

“Цэптэр Банк” усталяваў камісію за плацёж у кітайскіх юанях на карысць банка-нерэзідэнта (незалежна ад сумы плацяжу) у памеры 0,15% сумы (мінімум 30 еўра, максімум 130 еўра). Банк ажыццяўляе плацяжы ў дырхамах, доларах, драмах, еўра, злотых, левах, расійскіх рублях і тэнге.

На 1 студзеня 2025 года ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк.

Прыбытак банкаў на 1 студзеня 2025 года склаў 3 млрд 599,1 млн рублёў — на 22,4% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (2 млрд 939,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Падзяліцца: