Лукашэнка прапанаваў Свярдлоўскай вобласці РФ спраектаваць і пабудаваць метро

24 лютага, Позірк. Беларусь гатовая праектаваць і займацца будаўніцтвам метрапалітэна ў Свярдлоўскай вобласці РФ, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 лютага ў Мінску на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёну Яўгенам Куйвашавым.
“Калі вас гэта задавальняе, калі мы вам падыходзім, будзем у вас працаваць”, — цытуе спікера яго прэс-служба.
Лукашэнка таксама прапанаваў развіваць узаемадзеянне ў “новых галінах”. “Новая тэма — авіябудаванне, — сказаў ён. — Новы самалёт “Асвей”. Мы ўжо на сваім заводзе робім нямала дэталяў для вашай авіяпрамысловасці. Для нас гэта важна. Мы паціху ідзем ад рамонтаў самалётаў да вытворчасці гэтых самалётаў. Асабліва робім стаўку на вытворчасць самалёта “Асвей” тут, у Беларусі, і пастаўкі на расійскі рынак”.
Адзначаецца, што Свярдлоўская вобласць купляе тэхніку БелАЗа. “Без гэтай кар’ернай тэхнікі развіццё адпаведнай здабыўной прамысловасьці немагчымае. Мы заўсёды былі надзейнымі партнёрамі”, — заявіў расійскаму губернатару Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь “сяго-таго дабілася ў сельскай гаспадарцы” дзякуючы Расіі. “І таму рынку, на якім мы запатрабаваныя як аграрная краіна, якая вырабляе добрыя прадукты харчавання”, — дадаў спікер.
Куйвашаву таксама прапанавана абнавіць парк трамваяў для Екацярынбурга. “Мы гатовыя працаваць над заменай гэтага парку. Недзе новае, недзе рамонт ажыццяўляць. У гэтым плане мы з вамі гатовыя працаваць. Быццам бы новы кірунак, але для нас ён вельмі вядомы”, — сказаў Лукашэнка. Беларускі бок таксама прапанаваў дапамагчы Свярдлоўскай вобласці ў мадэрнізацыі ліфтаў.
Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч на пасяджэнні савета дзелавой супрацы Свярдлоўскай вобласці і Беларусі ў гэты ж дзень заявіў, што “ўзаемны тавараабарот расце ўжо чатыры гады запар”.
“З 2020 года яго аб’ём павялічыўся больш як у два разы. Летась мы дадалі 10,5% і маем усе магчымасці ў бліжэйшай перспектыве перавысіць планку ў 1 мільярд», — адзначыў беларускі чыноўнік.
28 верасня 2024 года прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне, якое дазваляе Беларусі адкрыць генконсульства ў Екацярынбургу — адміністрацыйным цэнтры Уральскай федэральнай акругі (УФА) і Свярдлоўскай вобласці.
11 кастрычніка 2024 года Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі “аб распрацоўцы і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухальнага лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
Сцвярджалася, што прыняцце гэтага закона “дазваляе стварыць у Беларусі ўмовы для фармавання ўласнай авіябудаўнічай галіны”.
Інвестыцыйны праект па распрацоўцы 19-мясцовага самалёта “Асвей” і арганізацыі яго серыйнай вытворчасці на базе 558-га авіяцыйнага рамонтнага завода (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) рэалізуецца ў рамках комплекснай міжведамаснай праграмы па супрацы з РФ у галіне авіябудавання.
За рэалізацыю доследна-канструктарскай працы па распрацоўцы самалёта адказваюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расіі. Галаўны выканаўца з расійскага боку — Уральскі завод грамадзянскай авіяцыі, беларускі сувыканаўца — 558-й авіяцыйны рамонтны завод.
Пра стварэнне сумеснага з Расіяй самалёта паведаміў 10 ліпеня 2023 года на Міжнароднай прамысловай выставе “Інерпрам-2023” у Екацярынбургу прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Летась 28 студзеня Пётр Пархомчык, які тады займаў пасаду віцэ-прэм’ера (цяпер старшыня Брэсцкага аблвыканкама), заявіў, што першыя беларуска-расійскія самалёты плануецца выпусціць “да 2026 года”, да 2030-га іх колькасць павінна скласці “85–100 штук”. Тады ён паведаміў, што для рэалізацыі праекта “трэба пабудаваць 20 тыс. квадратных метраў дадатковых вытворчых плошчаў і набыць каля сотні адзінак высокаскладанага абсталявання”.
15 красавіка Пархомчык і віцэ-прэм’ер РФ — міністр прамысловасці і гандлю Дзяніс Мантураў падпісалі ў Маскве пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта “Асвей”.
558-ы авіярамонтны завод знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём нададзеных паслуг спадарожнікавай сувязі вырас у 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВакцына супраць віруса папіломы чалавека паступіць у Беларусь у траўні — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКамітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь скасаваць два крымінальныя артыкулыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗ сакавіка вырастуць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, Нацбанк не мяняў іх са жніўня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей у патрэбе паменшылася амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства