Тбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі

26 лютага, Позірк. Тбіліскі гарадскі суд пасля неаднаразовага пераносу пачаў разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі.
Першае пасяджэнне прайшло 26 лютага.
“За 1 гадзіну 40 хвілін, што ішло пасяджэнне, паспелі выступіць я і мой адвакат. Была прадстаўніца дэпартамента міграцыі МУС, але на яе часу не хапіла“, — паведаміў “Позірку“ Кісляк.
Паводле яго слоў, у суддзі ў дзень дзесяць спраў, якія трэба разгледзець за гадзіну ці нават паўгадзіны, таму разгляд яго скаргі працягнецца 19 сакавіка.
Кісляк пацвердзіў сказанае раней “Позірку”, што звернецца ў Апеляцыйны суд Тбілісі і пры неабходнасці ў адзін з міжнародных органаў, калі скарга не будзе задаволеная.
Заяву аб прадастаўленні прытулку ён падаў у лютым 2023 года. Рашэнне аб адмове было прынята ў жніўні 2024 года. У адмове гаворыцца, што Кісляк адпавядае крытэрам, вызначаным Жэнеўскай канвенцыяй “Аб статусе ўцекача” і закону краіны “Аб міжнароднай абароне”, аднак, на думку дэпартамента міграцыі МУС, “маюцца дастатковыя падставы для дапушчэння”, што яго знаходжанне ў Грузіі можа “супярэчыць інтарэсам краіны”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“
Гл. таксама па тэме:

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСудовы працэс над журналістам Паўлам Дабравольскім праходзіць у закрытым рэжымеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка


