Мінск 20:06

Колькасць ахвяр пажараў за суткі павялічылася на 5 чалавек — МНС

27 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 26 лютага да 6 гадзін 27 лютага) ахвярамі пажараў у Беларусі сталі пяць чалавек, сведчаць звесткі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Двое з іх, абодва беспрацоўныя, памерлі пасля атрыманых траўмаў на пажарах у папярэднія дні: грамадзянін 1986 года нараджэння, пацярпелы на пажары ў Гродне 10 лютага, і грамадзянін 1964 г.н., пацярпелы на пажары ў Брэсце 18 лютага.

26 лютага паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Навасёлкі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, знойдзены загінулы гаспадар 1962 г.н. У той жа дзень на пажарах загінулі гаспадар жылога дома ў вёсцы Міраціна Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці 1985 г.н. і беспрацоўны гаспадар кватэры на вул. Герасіменкі ў Мінску 1959 г.н. Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.

З пачатку 2025 года ў краіне здарылася 1.169 пажараў — на 31,1% больш, чым за той жа перыяд 2024-га (906). Загінула 156 чалавек (+39,3%; 112), траўмавана — 77 (-15,4%; 91).

Падзяліцца: