Каардынацыйная рада фіксуе “фактычную страту суверэнітэту” Беларусі

27 лютага, Позірк. Каардынацыйная рада (КР) трэцяга склікання 26 лютага прыняла рэзалюцыю “Аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі”, паведаміла прэс-служба КР.
Яна “фіксуе залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Крамля і фактычную страту суверэнітэту Беларусі”. Гэта “першы крок да юрыдычнай ацэнкі дзеянняў Расіі як акупацыйных”, лічаць ў КР.
У дакуменце адзначаецца, што “акты палітычнага ўмяшання” РФ ў Беларусь выяўляюцца ў “падтрымцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, навязванні прарасійскай палітыкі, эканамічным ціску праз крэдыты і фінансавую залежнасць, размяшчэнні расійскіх вайсковых баз і, магчыма ядзернай зброі, выкарыстанні тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ў вайсковых аперацыях супраць Украіны, русіфікацыі, медыйным кантролі, прапагандзе “рускага свету”.
Рэзалюцыя пастанаўляе прызнаць “факт інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь з 1996 году” і факт “захопу ўлады ⟨…⟩ Лукашэнкам з моманту антыканстутыцыйнага перавароту” ў тым жа годзе.
“Прызнаць, што рашэнні, якія прымаюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у ваеннай, інфармацыйнай, палітычнай і эканамічнай сферах, у значнай частцы накіраваны на забеспячэнне інтарэсаў Расійскай Федэрацыі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі з мэтай ўтрымання ўлады, а не ў інтарэсах беларускага народа”, — заклікаецца ў дакуменце.
Прапанавана распрацаваць “юрыдычную базу для далейшых дзеянняў па вяртанні ⟨…⟩ да дэмакратычнага кіравання” і пакет дакументаў “для ўвядзення тэрміну “гібрыдная форма акупацыі”.
КР заклікае міжнародную супольнасць “да ўзмацнення ціску супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і фінансавых цэнтраў Расійскай Федэрацыі, якія яго падтрымліваюць”, прызнання “факту інтэрвенцыі РФ у Беларусь”, ініцыявання расследавання фактаў парушэння суверэнітэту Беларусі з боку РФ.
Паведамляецца, што каміссіі КР “распрацоўваюць прававую аснову, якая будзе служыць базай для міжнародна-прававых ацэнак і зваротаў у міжнародныя інстанцыі з мэтай супрацьдзеяння расійскай інтэрвенцыі і аднаўленню суверынітэту”.
26 лютага Палата прадстаўнікоў прыняла, а Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект “Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы”. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля яго ратыфікацыі Саветам Федэрацыі РФ.
- ЭканомікаКрук: Новыя выклікі павышаюць верагоднасць стрэсавых сцэнарыяў для эканомікі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПалітыка, якую праводзіць Нацбанк, не адпавядае рэальнаму становішчу спраў — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2025 года больш за ўсё падаражэлі курсы замежных моў, айчынныя цыгарэты і газетыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУлады чакаюць падзення экспарту ў РФ і спрабуюць гэта прадухіліць — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Аналітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ МУС лічаць неэфектыўнай прафілактыку ўцягвання непаўналетніх у злачынствы па збыце наркотыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі больш за 1 тыс. спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд пачаў разглядаць скаргу беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+