Экс-кіраўнік МУС і памочнік Лукашэнкі Караеў прызначаны в.а. старшыні Гродзенскага аблвыканкама
3 сакавіка, Позірк. Былога міністра ўнутраных спраў, а пазней інспектара па Гродзенскай вобласці (памочніка прэзідэнта) Юрыя Караева на пасаду выконваючага абавязкі старшыні Гродзенскага аблвыканкама прызначыў 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.
“Перадаць пасаду” Караеву, як вынікае з апублікаванага ў неафіцыйным канале прэс-службы Лукашэнкі відэа, палітык прапанаваў прызначанаму ў гэты ж дзень намеснікам прэм’ер-міністра Уладзіміру Караніку (займаў пасаду старшыні аблвыканкама). Ад яго Лукашэнка чакае таксама “кантролю над вобласцю” і дапамогі Караеву.
Кіраўніку сваёй адміністрацыі Дзмітрыю Крутому Лукашэнка даручыў падрыхтаваць указ аб прызначэнні Караева на пасаду кіраўніка рэгіёна.
Караеў нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі (цяпер Расія), у Беларусі застаўся пасля службы ў войску ў 80-х гадах мінулага стагоддзі.
Як адказны за рэпрэсіі 2020 года ўключаны ў санкцыйныя спісы ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Украіны.
Займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Беларусі з 11 чэрвеня 2019 па 29 кастрычніка 2020 года, з 29 кастрычніка 2020 года — памочнік Лукашэнкі-інспектар па Гродзенскай вобласці.
Каранік быў прызначаны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама 22 жніўня 2020 года, калі ў краіне, у тым ліку ў яго родным Гродне, праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і праяўленай сілавікамі жорсткасці ў адносінах да дэманстрантаў.
Да гэтага крыху больш за год (з чэрвеня 2019-га) ён займаў пасаду міністра аховы здароўя, на якую перайшоў з пасады галоўнага ўрача Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
