Група жыхароў Курскай вобласці вярнулася з Украіны ў РФ праз Беларусь
3 сакавіка, Позірк. 33 жыхары Курскай вобласці вярнуліся з Украіны ў Расію праз Беларусь, паведаміў тэлеграм-канал расійскага амбудсмэна Таццяны Маскальковай.
Паводле яе, сярод вернутых ёсць чацвёра дзяцей, але большасць — састарэлыя людзі, многія з якіх хворыя або траўманыя.
“Для іх неадкладнай транспарціроўкі ў бальніцы Курска арганізавалі 10 машын хуткай дапамогі. Астатнія змогуць адпачыць і пераначаваць па дарозе дадому, а заўтра ўжо будуць з тымі, хто іх чакаў мацней за ўсё на свеце”, — адзначаецца ў паведамленні.
На месцы прыбыцця расіян на тэрыторыю Беларусі была старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, экс-кіраўнік Мінпрацы Ірына Касцевіч.
22 лістапада 2024 года тэлеграм-канал Маскальковай паведамляў, што з Украіны ў Расію праз Беларусь вярнуліся 46 жыхароў рэгіёна. Сцвярджалася, што гэтыя людзі былі вывезены ўкраінскімі вайскоўцамі.
На тэрыторыі Беларусі Расія і Украіна неаднаразова абменьваліся палоннымі.
У выніку перагаворнага працэсу з Украіны 5 лютага вернута 150 расійскіх ваеннаслужачых, узамен перададзены 150 ваеннапалонных УСУ.
Таксама абмен украінскімі і расійскімі ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі праходзіў 30 снежня 2024 года. Паводле расійскіх даных, тады таксама з абодвух бакоў было вернута па 150 ваеннапалонных, Кіеў заяўляў, што колькасць вызваленых украінскіх вайскоўцаў склала 189.
Усяго ў 2024 годзе Украіна і Расія правялі 11 абменаў ваеннапалоннымі, некаторыя з іх праходзілі з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
Летась 8 лістапада на тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа адбылася сустрэча ўпаўнаважаных па правах чалавека Украіны і Расіі Дзмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытанні гуманітарнага характару.
На сустрэчы бакі абмяняліся спісамі ваеннапалонных, таксама “адбылася рэпатрыяцыя цел загінуўшых”.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



