“БелДжы” рэзка павялічыў продажы ў РФ

6 сакавіка, Позірк. Беларуска-кітайскі вытворца “БелДжы” (BelGee) займае сёмае месца сярод самых прадаваных марак на расійскім рынку легкавых аўтамабіляў, паведамляе аналітычнае агенцтва “Аўтастат” (РФ).
За люты ў гэтай краіне быў прададзены 2.001 аўтамабіль “БелДжы” (за люты 2024-га — 1.042; +92%).
За два месяцы гэтага года ў Расіі купілі 3.817 адзінак “БелДжы” (1.528; +149,8%).
Доля расійскага аўтарынка, якая прыйшлася на “БелДжы”, у лютым склала 2,56% (1%).
Адметна, што ў РФ назіраецца агульнае падзенне аўтарынка, толькі тры брэнды з першай дзясяткі прадэманстравалі ў лютым станоўчую дынаміку: кітайскія Jetour (+22,5%) і JAECOO (+39,8%), а таксама BelGee (+92%).
У сакавіку 2024 года BelGee ўпершыню трапіў у дзясятку самых прадаваных марак на расійскім рынку легкавых аўтамабіляў. Тады было рэалізавана 2.732 аўтамабілі (інфармацыя аб продажах у іншыя месяцы не прадстаўлена). Гэта 9-е месца.
У Расіі прадаецца толькі адна мадэль “БелДжы” — красовер X50, створаны на аснове Geely Coolray.
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прызнала гэты аўтамабіль лепшым у 2023 годзе ў катэгорыі SUV (ад англ. sport utility vehicle — “спартыўна-ўтылітарны аўтамабіль”).
На расійскім рынку таксама прадстаўленая кітайская марка Geely (зборка робіцца ў тым ліку ў Беларусі — на заводзе “БелДжы”). У сакавіку 2024-га было прададзена 15.004 адзінак, што забяспечыла ёй 3-е месца ў рэйтынгу продажаў.
Завод “БелДжы” быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць). Цяпер яго акцыянерамі з’яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Хельсінкі выказала спачуванні ахвярам начной расійскай атакі на Кіеў і заклікала ўзмацніць ціск на беларускі рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка