Мінулым днём на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"
7 сакавіка, Позірк. На ўсіх метэастанцыях Беларусі 6 сакавіка абнавіліся тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
Новы абсалютны максімум дня зафіксаваны ў Самахвалавічах — 19,7 градуса вышэй за нуль. Ранейшы экстрэмум пратрымаўся 30 гадоў (17 градусаў у Брэсце).
1995-м годам датуюцца перакрытыя рэкорды на ўсіх станцыях, акрамя Нарачы (2013), Мсціслава (2017) і Стоўбцаў (2017).
У Мінску паветра прагрэлася да 16,9 градуса (было 14,5), у Гомелі — да 18,8 (16,1), Брэсце — да 18,4 (17), Магілёве — да 17,3 (13,5), Гродне — да 16,9 (12,7), Віцебску — да 14 (12,3).
Стужка навін
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка