Ярмошына абразіла ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, Латушку і ў чарговы раз Ціханоўскую

8 сакавіка, Позірк. З абразлівымі выказваннямі ў адрас удзельнікаў пратэстаў 2020 года і лідараў беларускіх дэмсілаў выступіла экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы “Скажинемолчи” (“Скажынемаўчы”) на тэлеканале “Беларусь 1“ 7 сакавіка.
“Цяпер апазіцыя — гэта, па сутнасці справы, любы пацан, які вядзе свой блог і распавядае, як ён ненавідзіць гэтую ўладу“, — сказала яна.
“Мне здаецца, што пэўная частка грамадзян да 2020 года былі <…> няпужаныя такія ідыёты, — дадала Ярмошына. — Вось яны ходзяць тратуарную плітку ламаюць, але яны ўпэўненыя: заўтра ўлада прыйдзе і ўсё выправіць. А яны сёння паламаюць трошкі”.
“Гэтыя смаркачы былі ўпэўненыя, што так яно і будзе. Яны прызвычаіліся, што ўлада за імі падбярэ, падмяце, палечыць <…>, а яны трошачкі вось паходзяць пахістаюць рэжым, — працягнула экс-кіраўнік ЦВК. — Слухайце, гэта апазіцыя? Гэта безадказныя хлапчукі. Але нават тыя, хто з іх быў ужо дарослы, < … > таксама, напэўна, не нажылі мазгоў да гэтага моманту. Бо гэтыя дарослыя выводзілі дзяцей”.
Гаворачы пра ўдзел некаторых грамадзян у пратэстах разам з дзецьмі, Ярмошына засумнявалася ў ментальным здароўі бацькоў.
Удзельнікаў вулічных акцый яна абвінаваціла ў “агрэсіўных, хамскіх, запалохвальных паводзінах”.
У 2020 годзе “натоўпам кіравалі нейкія смаркачы, якія сядзяць у Варшаве“, мяркуе экс-чыноўніца. Адначасова яна ўсклала адказнасць за арганізацыю пратэстаў на “Дзярждэп ЗША“.
Паводле сцвярджэння Ярмошынай, задоўга да выбараў “раз’язджалі па гарадах і вёсках браткі брыгады [Сяргея] Ціханоўскага і ўжо запалохвалі насельніцтва, і ўжо распавядалі, як яны будуць вешаць чыноўнікаў на ўсіх слупах, як будуць здзекавацца і запалохваць членаў выбарчых камісій“.
Сярод удзельнікаў падзей пяцігадовай даўнасці, заявіла яна, былі “скончаныя падлюгі і нягоднікі“: “Я, напрыклад, лічу, такім былога амбасадара і былога дырэктара Купалаўскага тэатра [Паўла Латушку]. Чаму? Таму што гэты чалавек верай і праўдай служыў рэжыму, быў аблашчаны гэтым рэжымам да немагчымасці. І здзейсніў падобную здраду”.
Не называючы прозвішча Латушкі, Ярмошына таксама абвінаваціла яго ў “разбурэнні творчага калектыву” тэатра, якім ён на той момант кіраваў.
“Ну, Света Ціханоўская… ды хай жыве, дзяцей гадуе. Гэта ашуканая, неразумная цётка. Яна ні больш ні менш падстаўная фігура”, — заявіла экс-кіраўнік ЦВК.
Яна таксама назвала Ціханоўскую “пустышкай”.
“Бо ў былыя часы, так, апазіцыя магла ненавідзець, там, Ярмошыну, не любіць. Але яны ветліва віталіся, яны ўдзельнічалі ў пасяджэннях Цэнтральнай камісіі, яны цалкам нармальна, адэкватна размаўлялі. Яны, уласна кажучы, акрамя пары дурняў, у прынцыпе, былі супраць гвалту”, — сказала Ярмошына.
Раней яна неаднаразова дапускала абразлівыя выразы ў адрас апанентаў дзейнай улады. У прыватнасці, экс-чыноўніца з 2024 года ўжо не менш за тры разы публічна абражала кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года, дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую.
72-гадовая Ярмошына ўзначальвала Цэнтрвыбаркам у 1996-2021 гадах. Яе прызначэнне на пасаду рашэннем Лукашэнкі супярэчыла Канстытуцыі.
Пасля яна неаднаразова перапрызначалася. Ніводная выбарчая кампанія пад яе кіраўніцтвам не прызнаная дэмакратычным светам.
Пераемнікам Ярмошынай на пасадзе стаў экс-міністр адукацыі, былы кіраўнік Камуністычнай партыі Беларусі Ігар Карпенка.
Шостыя прэзідэнцкія выбары ў краіне прайшлі 9 жніўня 2020 года. Распачатыя ў той перыяд беспрэцэдэнтныя па масшабах рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары адбыліся 26 студзеня 2025 года — пад татальным кантролем уладаў.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЦягам 2024 года ў Беларусі фіксавалася больш беспрацоўных, чым у РФ — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка, ЭканомікаБудучая кіруючая кааліцыя ў Германіі падтрымлівае планы ЕС спаганяць пошліны з беларускіх угнаенняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 1995 года колькасць тых, хто стаіць у чарзе на жыллё больш за 10 гадоў, вырасла амаль у чатыры разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі абнавіліся тэмпературныя антырэкорды 60-гадовай і 70-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка