МНС паведаміла аб ліквідацыі за суткі 18 лясных пажараў
9 сакавіка, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6.00 8 сакавіка да 6.00 9 сакавіка) у Беларусі ліквідавана 18 лясных пажараў на агульнай плошчы 4,96 га, 12 тарфяных (3 га) і 258 пажараў травы і кустоў (37,9), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Брэсцкай і Гомельскай абласцях адбылося па шэсць лясных пажараў, у Магілёўскай — чатыры, у Гродзенскай — два. 13 пажараў ліквідавана сіламі Міністэрства лясной гаспадаркі, пяць — сумесна Мінлясгасам і МНС. Для тушэння прыцягнута 44 адзінкі тэхнікі і 128 чалавек.
Пры гэтым, як паведамілі ў ведамстве, працягваецца тушэнне тарфянога пажару на тэрыторыі ТАА “Сельгасінвест” каля вёскі Краі Асіповіцкага раёна (Магілёўская вобласць). Задзейнічана дзевяць адзінак тэхнікі і 30 чалавек. “Тушэнне ўскладняецца цяжкапраходнымі ўчасткамі мясцовасці, адсутнасцю натуральнай вільготнасці і вялікай глыбінёй залягання торфу. Пажар лакалізаваны, па стане на 6.00 9 сакавіка плошча пажару складае 0,9 га”, — гаворыцца ў зводцы.
Адзначаецца, што ў сувязі з ростам колькасці загаранняў у прыродных экасістэмах Брагінскае, Ельскае, Лельчыцкае, Мазырскае і Петрыкаўскае звёны Гомельскай тэрытарыяльнай падсістэмы ДСНС “знаходзяцца ў рэжыме павышанай гатоўнасці функцыянавання”.
8 сакавіка паведамлялася аб ліквідацыі 23 лясных пажараў.
7 сакавіка міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі правёў аператыўную нараду “ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі, звязанай з ростам пажараў у экасістэме”.
Паводле звестак ведамства, “у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года назіраецца павелічэнне колькасці загаранняў у прыродных экасістэмах у 13,4 разы (з 54 да 726 выпадкаў)”, “плошча іх уздзеяння” павялічылася ў 64 разы (з 4,3 га да 276,1 га).
За суткі, якія папярэднічалі нарадзе, у Беларусі адбыўся 31 лясны пажар, тры тарфяныя і 259 пажараў травы і кустоў.
- Эканоміка
- ГрамадстваЗ пачатку траўня на беларускіх метэастанцыях зарэгістравана больш за 50 рэкордаў холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 10 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка