Аднаўленне экспарту калію з Беларусі было б вялікай памылкай — прэм’ер Літвы

13 сакавіка, Позірк. Змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі і аднаўленне экспарту калійных угнаенняў “было б вялікай памылкай”, заявіў прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас 13 сакавіка ў праграме “Інтэрв’ю Delfi”. Такім чынам ён адрэагаваў на інфармацыю сусветных СМІ пра патэнцыйнае паслабленне ўведзеных ЗША эканамічных абмежаванняў.
“Сёння беларускі рэжым праз падаражэнне лагістыкі і дзейных санкцый не атрымлівае непасрэдна ў бюджэт амаль паўмільярда долараў ад экспарту ўгнаенняў. Гэта значная сума, і, калі мы вернем яе ў бюджэт, не думаю, што Літве ці нашаму рэгіёну ад гэтага стане лепш”, — сказаў кіраўнік урада балтыйскай дзяржавы.
На думку літоўскага прэм’ера, новая адміністрацыя ЗША павінна ўлічваць не толькі патрэбу ў калійных угнаеннях, але і пагрозы бяспецы, “якія ўзнікнуць у выпадку падтрымкі эканомік варожых краін”.
Палуцкас адзначыў, што ў выпадку зняцця санкцый з Беларусі і Расіі “ў НАТО ці ЗША праблем не зменшыцца, а толькі павялічыцца”.
У той жа час, паводле слоў палітыка, Еўрасаюз можа сутыкнуцца са складанасцямі пры прыняцці рашэння, каб падоўжыць санкцыі ў дачыненні да РФ, паколькі Венгрыя ўжо выказала сваю нязгоду. Аднак літоўскі прэм’ер спадзяецца, што ў лідараў ЕС атрымаецца знайсці спосабы абысці пазіцыю Будапешта.
7 сакавіка Палуцкас заявіў, што ЗША могуць учыніць на Літву ціск, каб аднавіць пастаўкі беларускіх угнаенняў праз порт у Клайпедзе. Паводле яго слоў, пасля ўвядзення дадатковых пошлін у дачыненні да Канады Вашынгтон шукае “таннейшыя крыніцы ўгнаенняў”.
У той жа дзень Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы і Другі дэпартамент аператыўных службаў апублікавалі даклад пра ацэнку пагроз нацбяспецы, у якім звяртаецца ўвага на спробы ўладаў у Мінску аднавіць экспарт калію праз Клайпеду. У дакуменце адзначана, што беларускія структуры лабіююць “змяненні пазіцый Літвы і ЕС па міжнародных санкцыях адносна угнаенняў”. Падкрэсліваецца, што “Беларуськалій” спрабуе “захаваць дзелавыя сувязі ў Літве”.
13 студзеня кампанія Hasenberg, якая належыць праз пасярэднікаў грамадзяніну Літвы Ігару Удавіцкаму, ініцыявала міжнародны арбітраж супраць літоўскай дзяржавы за спыненне транзіту беларускіх калійных угнаенняў.
Зарэгістраваная ў Швейцарыі кампанія Hasenberg валодае 65% акцый тэрмінала сыпкіх грузаў ВКТ Клайпедскага порта (Biriu kroviniu terminalas, BKT), яшчэ 5% — Удавіцкі, астатнія 30% належаць “Беларуськалію”. Удавіцкі, як паведамлялася, таксама з’яўляецца бенефіцыярам зарэгістраванай у Латвіі кампаніі Fortis Asset Management, якая валодае, у сваю чаргу, 100% акцый кампаніі Hasenberg.
Кампанія Удавіцкага, як заявілі літоўскія СМІ, таксама паспрабуе даказаць у судзе, што санкцыі ЕС у гэтым выпадку неправадзейныя, бо паміж Швейцарыяй і Літвой дзейнічае двухбаковае пагадненне аб заахвочванні інвестыцый і іх узаемнай абароне.
18 верасня 2024 года стала вядома, што Суд Еўрапейскага саюза адхіліў іскі аб зняцці санкцый, пададзеныя вытворцам угнаенняў ААТ “Беларуськалій”, генеральным дырэктарам прадпрыемства Іванам Галаватым (зняты з пасады 4 лістапада) і Беларускай калійнай кампаніі (БКК).
Галаваты, “Беларуськалій” і БКК былі ўключаны ў шосты санкцыйны пакет ЕС у чэрвені 2022 года. У снежні 2023 года суд ЕС прыняў рашэнне адхіліць пазоў тэрмінала BKT, які часткова належыць “Беларуськалію”, супраць Савета ЕС.
Як вынікае з дакументаў на сайце суда, “Беларуськалій”, БКК і Галаваты “падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі”, атрымліваюць ад гэтага выгаду і маюць дачыненне да “прыгнечання грамадзянскай супольнасці”.
Паведамлялася, што пазоўнікі спрабавалі аспрэчыць гэтыя тэзісы і настойвалі на выключэнні іх з санкцыйных спісаў ЕС, аднак суд не палічыў іх аргументы пераканаўчымі.
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Савета бяспекі ААН 5 траўня 2023 года заявіў пра неабходнасць зняцця санкцый з беларускіх і расійскіх угнаенняў. Паводле яго слоў, на сустрэчах з расійскім і ўкраінскім лідарамі ён узнімаў пытанне харчовага крызісу, якое з прычыны вайны ўзнікла ў Сенегале, Нігеры і Нігерыі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць супраць такога рашэньня.
Санкцыі ў дачыненні да “Беларуськалія” былі ўведзеныя ў 2021 годзе.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства