Ва ўмовах санкцый РФ і Беларусі карысней не аб’ядноўвацца, а “мець дзве розныя дзяржавы” — расійскі дэпутат

15 сакавіка, Позірк. Які б ні быў “дзяржаўны статус” інтэграцыі Беларусі і Расіі, народы дзвюх краін “павінны заставацца братамі навекі”, заявіў расійскаму медыя “Ридус” намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай Думы РФ па міжнародных справах Аляксей Чэпа.
Такім чынам парламентарый пракаментаваў выступ Аляксандра Лукашэнкі 14 сакавіка ў Савеце Федэрацыі РФ, падчас якога той заявіў, што аб’яднання Беларусі і Расіі ў бліжэйшы час не будзе.
Паводле слоў Чэпы, у пытанні “пра далейшае развіццё расійска-беларускага аб’яднання” маюцца як эканамічныя, так і палітычныя аспекты, якія “паказваюць, што цяпер заўвага беларускага лідара цалкам справядлівая”.
“У адным доме жывуць родныя браты, якія любяць і дапамагаюць адно аднаму, ці ў суседніх дамах, — цяжка сказаць, што лепш. Але ў сённяшніх стасунках, калі мы знаходзімся ў санкцыйных баталіях, больш карысна мець дзве розныя дзяржавы, мець магчымасці выкарыстоўваць сяброўскую да нас Беларусь”, — заявіў дэпутат.
Падчас выступу ў верхняй палаце парлямэнту РФ Лукашэнка заявіў наступнае: “Вось саюз Беларусі і Расіі, Саюзная дзяржава. Дзе яно? Што зрабілі? Калі гэта будзе? Слухайце, а што вы хочаце? Што? Што калі будзе? Калі Расія ўвойдзе ў склад Беларусі ці, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расіі? Рабяты, гэта наўрад ці будзе хуткім часам. Калі мы будзем у гэтым плане біцца ў гэтыя адчыненыя дзверы, мы загубім усё, што мы зрабілі. Трэба ісці спакойна, step by step, крок за крокам, нешта рэалізоўваючы, як мы робім зараз”.
Спікер нагадаў, што ў рамках інтэграцыйных працэсаў абмяркоўвалася тэма агульнага парламента; прапаноўвалася ўвесці агульную валюту, аднак у нацыянальных банках выказаліся супраць гэтага. “І першымі пра гэта сказалі ў Цэнтральным банку Расіі”, — заявіў ён.
Паводле яго слоў, у цяперашняй сітуацыі “з устаноўкамі, як у Савецкім Саюзе, падыходзіць нельга”, гэты “момант упушчаны”. Разам з тым, адзначыў Лукашэнка, “геапалітычная сітуацыя складваецца так”, што ён дамовіўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным абараняць іх “агульную айчыну”.
“Айчына ў нас агульная. Але так сталася. Мы з вамі многія былі сведкамі. На гэтай агульнай айчыне ўтварылася паўтара дзясятка самастойных дзяржаў. Ведаеце пра прычыны, як гэта адбывалася ды іншае. І Беларусь заўсёды называлі самай савецкай рэспублікай”, — сказаў Лукашэнка.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. 13 сакавіка 2025-га расійскі лідар заявіў, што ўсе яны выкананыя на 100%.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны ў лютым 2022 года, у якой Мінск падтрымлівае Маскву, працэс збліжэнню дзвюх краін узмацніўся.


- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
