БАЖ: “Радыё Свабода“ і “Голас Амерыкі“ важныя для Беларусі
17 сакавіка, Позірк. Пра важнасць “Радыё Свабода” і радыёстанцыі “Голас Амерыкі” для Беларусі, дзе “ўлады ўжо 25 гадоў вядуць адкрытую вайну са свабоднымі СМІ”, гаворыцца ў заяве Беларускай асацыяцыі журналістаў, апублікаванай 17 сакавіка.
На думку БАЖ, эфектыўнасць працы журналістаў “Радыё Свабоды” “бачная не толькі па пазнавальнасці і ўплывовасці матэрыялаў, але і па рэпрэсіях, якія дыктатарскі рэжым Лукашэнкі прымяняе да “свабодаўцаў”: “Дастаткова ўспомніць былых супрацоўнікаў “Свабоды“ — Ігар Карней і Ігар Лосік“.
Арганізацыя нагадвае, што “усяго два месяцы таму” ўлады выпусцілі “прапагандысцкія тэлеролікі, прымусіўшы прыняць у іх удзел трох зняволеных супрацоўнікаў “Свабоды”.
Яны, адзначае БАЖ, былі знятыя ў месцах несвабоды і “мелі на мэце дыскрэдытацыю дзейнасці “Радыё Свабода“.
“На жаль, суботняе рашэнне ўладаў ЗША фактычна карэлюецца з жаданнем беларускіх уладаў прымусіць замаўчаць журналістаў “Свабоды”, ды і ўвогуле ўсе незалежныя галасы ў краіне”, — лічаць у арганізацыі.
Важнасць для Беларусі і рэгіёну “Галасы Амерыкі“ БАЖ тлумачыць працай па “процідзеянні прарасійскай і прарэжымнай прапагандзе“, што таксама “з’яўляецца важным напрамкам працы “свабодаўцаў”.
14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае масавыя скарачэнні супрацоўнікаў у сямі федэральных агенцтвах, у тым ліку — у Агенцтве ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе медыяпраекты “Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі”.
У дакуменце гаворыцца, што арганізацыі “павінны скараціць выкананне сваіх статутных функцый і адпаведны персанал да мінімальнай прысутнасці і функцый, якія патрабуюцца па законе”. Да 21 сакавіка кіраўнікі агенцтваў павінны накіраваць у Белы дом справаздачы аб выкананні патрабаванняў указа.
“Іранскія аяталы, кітайскія камуністычныя лідэры і аўтакраты ў Маскве і Мінску будуць святкаваць” спыненне фінансавання ўладамі ЗША міжнароднага медыяпраекта “Радыё Свабода”, заявіў прэзідэнт гэтага СМІ Стывен Капус.
З дня свайго заснавання “Радыё Свабода” з’яўлялася “маяком для тых, каго таталітарызм пазбавіў праўды”, заявіў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпоўскі, каментуючы рашэнне Трампа.
“Ад Беларусі да Ірана, ад Расіі да Афганістана, “Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі” застаюцца сярод нямногіх крыніц свабоднай інфармацыі для тых, хто жыве пад гнётам. Заглушыць іх было б стратай не толькі для іх, але і для ўсіх нас, хто верыць у дэмакратыю.
“Для нас, народаў, якія жывуць ва ўмовах тыраніі, “Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі” з’яўляюцца сімваламі свабоднага свету — галасамі праўды”, — заявіла на сваёй старонцы ў сацсетцы Х дэмакратычны лідэр Святлана Ціханоўская.
Раней СМІ паведамілі, што пасля публікацыі ўказа журналісты “Голасу Амерыкі” атрымалі апавяшчэнні аб тым, што іх адправілі ў незапланаваны водпуск з захаваннем заработнай платы. Таксама паведамлялася, што адобранае Кангрэсам грантавае фінансаванне “Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа” спынена.
Выданні, якімі кіруе USAGM, вяшчаюць на 49 мовах. Штотыднёвая аўдыторыя СМІ складае больш за 361 мільён чалавек.
“Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа” заснавана ў 1949 годзе, “Голас Амерыкі” — на сем год раней.
Беларуская служба “РС” пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзеяў 2020 года цалкам працуе з-за мяжы, офісы рэдакцыі знаходзяцца ў Празе (Чэхія) і Вільнюсе (Літва). Прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям. Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з “РС” Ігар Карней і Ігар Лосік.
Беларускія праўладныя рэсурсы выказваюць ухвалу ў сувязі са спыненнем фінансавання “РС”.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 сакавікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаСкладскія запасы прампрадукцыі за пяць гадоў павялічыліся ў 1,8 раза — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць асабістых падсобных гаспадарак у сельскай мясцовасці зменшылася за пяць гадоў на 5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную пасля ўвядзення буфернай зоны колькасць спроб нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПалову ВУП у студзені — лютым забяспечылі Мінск і Мінская вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПакуль Лукашэнка ва ўладзе, Еўрасаюзу будзе пагражаць небяспека — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя звароты па меддапамогу праз укусы кляшчоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка