У Слуцку ў выніку наезду пагрузчыка загінуў электраманцёр
18 сакавіка, Позірк. 40-гадовы электраманцёр загінуў у выніку наезду аўтапагрузчыка на тэрыторыі адной з фабрык у Слуцку (Мінская вобласць), паведаміла 18 сакавіка афіцыйная прадстаўніца абласнога ўпраўлення Следчага камітэта (СК) Марыя Нікіціна.
Паводле яе слоў, якія перадае прэс-служба ведамства, трагедыя адбылася 12 сакавіка.
Паводле даных следства, у той дзень каля 15-й гадзіны 31-гадовы кіроўца пагрузчыка “рухаўся па няроўнай паверхні тэрыторыі прадпрыемства”. Наезд на электраманцёра ён здзейсніў “у выніку неасцярожнасці і няўважлівасці”, сказала Нікіціна.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, перад пачаткам руху і выкананнем манеўру кіроўца пагрузчыка не пераканаўся ў бяспецы прац, якія праводзіліся, што і прывяло да трагічных наступстваў. Устаноўлена, што фігурант працаваў па спецыяльнасці менш за месяц”, — адзначылі ў СК.
У дачыненні да кіроўцы распачата крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ад папраўчых работ да трох гадоў пазбаўлення волі.
Адзначаецца, што “ў рамках расследавання будуць устаноўленыя ўсе абставіны здарэння, асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі трагедыі на працоўным месцы”.
Колькасць работнікаў, што пацярпелі ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у 2024 годзе павялічылася на 2,4% (з 1.659 на канец 2023-га да 1.698 на канец 2024-га), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З іх 64 падчас інцыдэнту знаходзіліся ў стане ап’янення (48; +33,3%).
За год на прадпрыемствах краіны загінула 70 чалавек (83; -15,7%), з іх п’янымі былі 15 (6; рост у 2,5 разы).
На прэс-канферэнцыі 10 чэрвеня 2024 года першы намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Дзяніс Тамашаў заявіў, што асноўнымі прычынамі траўмавання на вытворчасці з’яўляецца “невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


