У Літоўскім цэнтры для ўцекачоў пакончыў з сабой эмігрант з Беларусі, яго жонка знялася ў прапагандысцкім фільме на дзяржТБ — Стрыжак

19 сакавіка, Позірк. Пра смерць у Літве беларускага палітычнага эмігранта Станіслава Брыкіна паведаміў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік фонду салідарнасці BySol праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Паводле яго слоў, гэта адбылося 4 сакавіка ў цэнтры для ўцекачоў у Пабрадзе. Паводле версіі следства, прычынай смерці стаў суіцыд.
Стрыжак адзначае, што ў 2020 годзе Брыкін актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэстах, быў у стачцы на РУП “Белтэлекам”, пазней праз пагрозу палітычнага пераследу пакінуў Беларусь разам з сям’ёй.
Трагедыя адбылася на фоне выпушчанага на дзяржТБ прапагандысцкага фільма “Чужое неба”, адной з гераінь якога стала жонка загінулага Юлія, якая вярнулася ў Беларусь.
“Ці ведаў Станіслаў, што яго жонка знялася ў прапагандысцкім кіно? Невядома. Ці магла б навіна пра гэта стаць кропкай у яго рашэнні? Магла б”, — падкрэсліў праваабаронца.
Ён паведаміў, што сям’я Брыкіных пасля ад’езду з краіны “паспрабавала ўладкавацца ў Германіі, але, у выніку <…> мужчына апынуўся ў літоўскім лагеры для ўцекачоў, а Юлія з дзецьмі — у Беларусі”. “Якім чынам, пакуль пытанне для мяне”, — дадаў Стрыжак.
“Памылкай было спрабаваць атрымаць прытулак у Германіі, бо сям’я заязджала праз Літву і гэта першая бяспечная краіна, куды па правілах цябе высылаюць, калі ты падаешся на прытулак у іншай краіне”, — адзначае кіраўнік BySol.
Ён нагадаў, што ў Літвы “свой погляд на тых людзей, што выйшлі з [дзяржаўнай беларускай] сістэмы, але, нават пры прызнанні пагрозай нацбяспекі, ёсць судовая працэдура і прыклады паспяховага аспрэчвання пастаноў”.
“Ні еўрапейскія чыноўнікі, ні Ціханоўская, ні Стрыжак, ні лукашысты, а мы самі вырашаем якую стратэгію выбраць, у якой краіне спрабаваць замацавацца, як легалізавацца і г.д.”, — заявіў Стрыжак.
Пра выхад згаданага прапагандысцкага фільма стала вядома 19 сакавіка. Акрамя Юліі Брыкінай, яго героямі стала некалькі палітэмігрантаў, якія цяпер жывуць па-за Беларуссю.
Паводле звестак “Нашай Нівы”, іх выказванні пра цяжкасці эміграцыі былі запісаныя прапагандыстамі падманным шляхам.
Паводле слоў адной з гераінь, знаёмая папрасіла яе паўдзельнічаць у здымках роліка для Офіса Святланы Ціханоўскай. “Гэта павінна было быць інтэрв’ю для ўнутранага карыстання, каб паказаць патэнцыйным дабрачынцам патрэбы людзей, якія цяпер знаходзяцца ў складанай фінансавай сітуацыі. Здымкі праходзілі ў кастрычніку 2024 года”, — сказала яна.
“Інтэрв’ю было неабходна, каб мне аказалі фінансавую падтрымку”, — удакладніла жанчына.
У красавіку 2022 года праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў пра пераслед актывіста са Шклова (Магілёўская вобласць) Брыкіна. “Яшчэ ў лютым да яго прыйшлі сілавікі і правялі ператрус. На дадзены момант Станіслаў праходзіць па крымінальнай справе, але невядома ў якім статусе. Брыкін працаваў у “Белтэлекаме”, з 14 жніўня 2020 года знаходзіцца ў стачцы”, — адзначалі тады праваабаронцы.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC не выключае нязначнага павышэння інфляцыі ў бліжэйшыя месяцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы разгледзіць рэзалюцыю аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пасля ўнясення паправакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па росце спажывецкіх цэн у лютым 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ выпадку спынення вайны ва Украіне беларускі рубель можа ўмацавацца да долара — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаСейм Польшчы мае намер заявіць аб непрызнанні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка