У “спіс экстрэмістаў” дадалі супрацоўніка прадстаўніцтва ЕС Мікалая Хіло і яшчэ 21 чалавека (дапоўнена)

21 сакавіка, Позірк. У спіс “асоб, што маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 21 сакавіка дадалі яшчэ 22 чалавекі. Цяпер у дакуменце, размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 5.073 пазіцыі.
“Экстрэмістамі” прызнаныя Марына Палякова, Віктар Лукановіч, Андрэй Яцкоўскі, Ірына Якушава, Святлана Даўгашэй, Дзмітрый Хамяльянскі. Насупраць іх прозвішчаў стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”, што звычайна азначае вынясенне выраку, не звязанага з пазбаўленнем волі.
Аналагічны статус атрымалі асуджаныя на невядомыя тэрміны Мікалай Гмырак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса), Наталля Белакурская (арт. 368 і 369), Максім Акулаў (арт. 3614), Ягор Барыскевіч (арт. 130), а таксама прыгавораны завочна да 12 гадоў пазбаўлення волі эканаміст Павел Данэйка.
У спіс дадалі прозвішчы палітвязняў, асуджаных на невядомыя тэрміны пазбаўлення волі. Гэта ўрач Лілія Качан (арт. 342 і 361), Дзмітрый Сідарэнка (арт. 130), Карына Маліноўская (арт. 130, 342, ч. 3 арт. 361), Павел Мінчык (арт. 368, 130), Аляксандр Дарагакупец (арт. 130, 3612, 3614, 3613, 3611).
У спісе цяпер таксама фігуруюць палітвязні Павел Козінцаў (знаходзіцца пад хатнім арыштам; арт. 369, 368, 130), Ганна Стражэвіч (узята пад варту паводле арт. 368, 369), Дзмітрый Хацяновіч (4 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; арт. 342 і 367), былы кіраўнік дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук (6 гадоў; ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 361), Юрый Залатухін (абвінавачваецца паводле арт. 356) і супрацоўнік прадстаўніцтва ЕС, прапаведнік царквы евангельскіх хрысціян-баптыстаў “Дабравесце” ў Мінску Мікалай Хіло.
Хіло быў затрыманы КДБ перад офісам прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску 24 красавіка 2024 года. Асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 361 і 130.
Даведка “Позірку”:
- арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 3613 — удзел або падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважвання дзяржавы;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрадстаўніца беларускай дзяржаўнай турфірмы ўключыла Грузію ў склад РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе доля аднаўляльных крыніц энергіі ў энергабалансе Беларусі склала 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа турвыставу ў Мінску заявіліся Палестына, Крым, Курская і Белгарадская вобласці РФ, дзе ідуць баявыя дзеянніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка