В.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі

23 сакавіка, Позірк. Свята 25 сакавіка “павінна быць самым галоўным, самым шаноўным для беларускай нацыі”, заявіў выканаўца абавязкаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі, выступаючы 23 сакавіка на ўрачыстым мітынгу ў Варшаве з нагоды Дня Волі.
Так павінна быць, удакладніў ён, таму што “свая дзяржава — гэта свае законы, свая культура, свая мова, свая магчымасць для развіцця”.
“Гэтым разам Дзень Волі зноў не абыйшоўся без таго, каб беларусаў не запужвалі, не пагражалі ім усімі карамі за тое, што яны проста хочуць святкаваць важны для сябе дзень нават за межамі краіны. Вы прыйшлі, вы не пабаяліся, і гэта вельмі каштоўна. Ваш удзел і ваша мужнасць прывяла вас сюды”, — звярнуўся прамоўца да ўдзельнікаў акцыі.
“Можа здзіўляць, чаму менавіта на 25 сакавіка такая рэакцыя мінскага рэжыму, які не хоча каб беларусы святквалі. Здавалася б, яшчэ не так даўно гэта было магчыма нават у Мінску. А цяпер — немагчыма для іх нідзе. Гэта ж дзень, калі ўпершыню была абвешчаная беларуская дзяржава — Беларуская Народная Рэспубліка”, — дадаў Баркоўскі.
Паводле яго слоў, тое, што беларусам “фактычна забараняюць святкаваць гэтую дату”, ўзнімае пытанне аб прычынах гэтага. “Магчыма, для тых, хто застаецца ў Мінску, тая дзярава, што была абвешчаная 107 гадоў таму, не іх дзяржава?” — адзначыў удзельнік АПК.

21 сакавіка Следчы камітэт паведаміў, што працягвае ідэнтыфікаваць і прыцягваць да адказнасці “ўдзельнікаў вулічных акцый за мяжой”.
“Рэалізуецца комплекс следчых дзеянняў і працэсуальных мерапрыемстваў па крымінальнай справе ў дачыненні да ўдзельнікаў антыбеларускіх замежных акцый і іх арганізатараў, праведзеных сёлета [у дзень “прэзідэнцкіх выбараў”] 26 студзеня”, — адзначыў СК.
“Па месцах рэгістрацый і на аб’ектах рэальнай уласнасці дэананімізаванага экстрэмісцкага актыву праведзеныя вобшукі. Выяўляецца маёмасць і нерухомасць, на якія накладаецца арышт для наступнага забеспячэння кампенсацыі прычыненай дзяржаве шкоды. У рамках расследавання ўсе ўдзельнікі вулічных дзеянняў за мяжой, а гэта каля 400 чалавек, прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе”, — гаворыцца ў заяве ведамства.
СК паведаміў, што мае інфармацыю пра “планы па правядзенні чарговых замежных “сходак”, прымеркаваных да так званага “Дня волі” (арфаграфія захаваная. — “Позірк”.).
“Праваахоўнікамі будуць прааналізаваныя звесткі пра патэнцыйных і фактычных удзельнікаў гэтых мерапрыемстваў з мэтай ідэнтыфікацыі іх асоб і далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці, у тым ліку з выкарыстаннем механізму спецыяльнай вытворчасці”, — пагражае СК.
Максімальна засцерагчыся заклікаў удзельнікаў акцыі да Дню Волі ў Варшаве намеснік кіраўніцы Абъяднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Нам важна быць разам у гэты важны дзень, але абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць. Насіце маскі, акуляры, парыкі. 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў”, — цытуе палітыка тэлеграм-канал АПК.
Латушка таксама заклікаў польскае грамадства падтрымаць беларусаў: “Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека — вы жывяце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы”.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкуе Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі заканчаюцца затрыманнямі і наступнымі судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў. Гістарычныя падзеі, звязаныя з БНР, паслядоўна дэманізуюцца дзяржпрапагандай. Нацыянальныя сімвалы названыя “калабарацыянісцкімі”, “нацысцкімі” і фактычна абвешчаныя па-за законам. Значэнне БНР для беларускай дзяржаўнасці лічыцца перабольшаным, а сама рэспубліка пазіцыянуецца як “марыянеткавае” ўтварэнне, створанае пад германскім пратэктаратам у завяршальнай фазе Першай сусветнай вайны.
Акцыі за мяжою да Дня Волі адбываюцца з 20 па 30 сакавіка. Узяць у іх удзел беларусаў заклікала дэмлідар Святлана Ціханоўская 21 сакавіка.
На 25 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў сваю сёмую інаўгурацыю.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа тры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей з патрэбай паменшылася амаль утраяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+