Судаленка працягне займацца праваабаронай нягледзячы на новую крымінальную справу

27 сакавіка, Позірк. Праваабаронца Леанід Судаленка, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, мае намер працягваць працу нягледзячы на новую крымінальную справу паводле арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), якую распачаў у дачыненні да яго Следчы камітэт, паведамляе магілёўскі праваабарончы рэсурс MAYDAY.TEAM.
“На міжнароднай арэне буду звяртацца да ўсяго свету ў барацьбе з рэжымам [Аляксандра Лукашэнкі], які парушае правы і свабоды беларусаў, — адзначыў мужчына. — Да тэрміну ў пяць гадоў мне хочуць дадаць яшчэ сем, а потым так і да 30 магчымых у Беларусі гадоў пазбаўлення волі. Гэтым мяне ўжо не спыніць, бо мае”.
Паводле інфармацыі праваабарончага рэсурсу, 26 сакавіка некалькі сілавікоў, у тым ліку пракурор, прыйшлі па месцы рэгістрацыі праваабаронцы. У прысутнасці панятых яны склалі акт, які сведчыць, што той дома адсутнічае. Адзначаецца, што артыкул, паводле якога пераследуецца мужчына, назваў следчы Гомельскага РАСК Семянцоў падчас апытання панятых.
Працяглы крымінальны пераслед Судаленка назваў прыкладам таго, як рэжым Лукашэнкі спрабуе прымусіць “замаўчаць тых, хто адстойвае свабоду і справядлівасць”.
Леанід Судаленка — былы палітвязень. У рамках першай крымінальнай справы ён быў затрыманы 18 студзеня 2021 года, абвінавачаны ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў яго да 3 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
17 чэрвеня 2024 года Гомельскі абласны суд завочна прыгаварыў Судаленку да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 3614. Суд таксама пастанавіу спагнаць з яго штраф у памеры 650 базавых велічынь (на той момант 26 тыс. рублёў).
20 чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна” запатрабаваў адмяніць вырак. 28 жніўня цэнтр паведаміў, што Судаленка, які выехаў з краіны, абвешчаны ў вышук.
17 студзеня 2024 года Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН даслаў яму рашэнне наконт скаргі адносна сістэматычных парушэнняў недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага арт. 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Судаленка звяртаўся ў КПЧ наконт паглыбленых надглядаў на мяжы і існавання “палітычнага спісу” ў пагранічнікаў у 2015 годзе. Скарга была прынятая ў 2017 годзе.
КПЧ прыйшоў да высновы, што кожны чалавек павінен мець права ведаць, якія персанальныя звесткі і для якіх мэтаў захоўваюцца ў аўтаматычных базах дзяржаўных органаў. Таксама кожны павінен мець магчымасць высветліць, якія дзяржорганы кантралююць ці могуць кантраляваць персанальныя даныя і іх адпаведнасць рэчаіснасці.
Згодна з рашэннем, беларускі ўрад павінен забяспечыць пацярпеламу эфектыўную прававую абарону, уключаючы поўную кампенсацыю шкоды і любых выдаткаў, якія ён меў. Беларусь абавязаная таксама зрабіць захады для прадухілення аналагічных парушэнняў у будучыні.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+