Абавязковага размеркавання выпускнікоў-платнікаў сёлета не будзе — Мінадукацыі

28 сакавіка, Позірк. Абавязковага размеркавання выпускнікоў ВНУ, якія атрымалі адукацыю на платнай аснове, у гэтым годзе не будзе, паведаміў 28 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Паводле яго слоў, штогод каля тысячы чалавек, якія навучаліся на платнай аснове, па сваёй ініцыятыве “карыстаюцца магчымасцю” размеркавання, каб “атрымаць першае працоўнае месца і статус маладога спецыяліста”.
Статус маладога спецыяліста дае права на адпачынак пасля заканчэння навучання, на грашовую дапамогу ў памеры стыпендыі, на пераважнае атрыманне арэнднага жылля з камунальнага жыллёвага фонду. Акрамя таго, прадугледжана частковая грашовая кампенсацыя за арэнду жылля, калі выпускнік накіроўваецца па размеркаванні ў населены пункт, дзе не мае месца пражывання.
Таксама абмежаваныя магчымасці наймальніка звольніць маладога спецыяліста або перавесці яго на працу, не звязаную з атрыманай спецыяльнасцю.
На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 21 верасня 2023 года міністр адукацыі Андрэй Іванец анансаваў змены ў Кодэкс аб адукацыі — для выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся на платнай аснове, планавалася ўвесці абавязковае размеркаванне, а для выпускнікоў бюджэтных аддзяленняў павялічыць тэрмін адпрацоўкі.
5 кастрычніка таго ж года Іванец заявіў, што студэнтаў-платнікаў, якія ўжо навучаюцца, у абавязковым парадку размяркоўваць не будуць.
28 сакавіка 2024 года Іванец паведаміў, што змяненняў у сістэме размеркавання выпускнікоў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў, а таксама ўстаноў прафесійнай адукацыі не будзе. Ён удакладніў, што не адбудзецца змен ані ў частцы размеркавання выпускнікоў платных аддзяленняў, ані ў частцы павелічэння перыяду адпрацоўкі па размеркаванні.
Тады Іванец адзначыў, што ў 2023 годзе каля 2 тыс. выпускнікоў ВНУ і каледжаў, якія навучаліся на платнай аснове, па іх жаданні былі размеркаваныя. “Упэўнены, што сёлета такіх выпускнікоў будзе больш”, — сказаў кіраўнік ведамства.
На сёння адпрацоўка па размеркаванні з’яўляецца абавязковай толькі для выпускнікоў ВНУ, якія навучаліся за кошт бюджэту. Тыя, хто навучаецца па мэтавым кірунку, абавязаны адпрацаваць па размеркаванні пяць і больш гадоў (у залежнасці ад тэрміну, прапісанага ў дамове на падрыхтоўку спецыяліста), астатнія бюджэтнікі — два гады.

- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

