Як адкрыць Амерыку. Беларускі бізнес чакаюць у ЗША

Пасля 2020 года для беларусаў змянілася ўсё. Для бізнесу — у тым ліку. І ўсё ж час стрэсу — гэта заўсёды і час магчымасцяў. Беларускія прадпрымальнікі паспяхова адаптуюцца ў Еўропе, дзе рынак большы, а перашкод меней.
Але ёсць яшчэ адно неабсяжнае, бязмежнае поле магчымасцяў — амерыканскае. Нямала нашых суайчыннікаў пабудавала паспяховую кар’еру менавіта ў ЗША. Атлантычны акіян, які падзяляе кантыненты, не стаў для іх перашкодай — адаптыўныя здольнасці беларусаў сапраўды бязмежныя.
Патэнцыял амерыканскага рынку быў па заслугах ацэнены на першым Беларускім бізнес-форуме ў Вашынгтоне ў сакавіку 2024 года, які быў арганізаваны пры ўдзеле Міністэрства гандлю ЗША.
Аднак узнікае пытанне: гучыць прыгожа, але як практычна пачаць і развіваць бізнес у Злучаных Штатах?
Юрыдычная фірма Birg Law запрашае вас на двухдзённую канферэнцыю CABXPO Chicago 2025, якая пройдзе 16-17 красавіка 2025 года ў Чыкага. Яна як раз для прадпрымальнікаў, якія задумаліся ці ўжо плануюць сваю справу ў ЗША. Напрыклад, адкрыць даччыную кампанію або запусціць стартап, ды і проста агледзецца, “прынюхацца”.
“Гэта ўнікальнае мерапрыемства — спецыяльна для тых, хто хоча выйсці на амерыканскі рынак. Удзельнікаў чакаюць кансультацыі з вядучымі экспертамі ў сферы бізнес-іміграцыі, у тым ліку з Юрыем Біргам — рускамоўным адвакатам з 30-гадовым досведам, заснавальнікам Birg Law і аўтарам унікальнай методыкі паспяховай іміграцыі”, — адзначаюць у Birg Law.
Удзельнікаў канферэнцыі чакае:
– Падрабязны разбор візавых магчымасцяў для бізнесу і сям’і з індывідуальным падыходам.
– Новыя дзелавыя сувязі — знаёмства з прадпрымальнікамі, юрыстамі і інвестарамі, гэта шанец знайсці партнёраў, гатовых да супрацоўніцтва, або ўладальнікаў бізнесу, зацікаўленых у продажы або прыцягненні інвестыцый.
– Практычнае кіраўніцтва па выхадзе на амерыканскі рынак — пакрокавыя дзеянні для паспяховага старту.
Юрыдычная фірма Birg Law гатовая аформіць афіцыйнае запрашэнне для ўдзелу ў канферэнцыі. Гэты дакумент дапаможа атрымаць візу ў амбасадзе ЗША.
Зарэгістравацца на канферэнцыі можна проста зараз па спасылцы https://www.birg.law/ru/conference.
Па любых пытаннях звяртайцеся сюды: Contact@birg.law.
Важная дэталь: у Birg Law гавораць і па-беларуску!

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗапчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБезадказная ўлада пабудавала бессэнсоўную АЭС і зладзіла палітычны Чарнобыль — дарадца Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+