У Латвіі плануюць забараніць усім грамадзянам Беларусі і РФ без выключэння набываць нерухомасць

9 красавіка, Позірк. Падрыхтаваны да другога чытання ў латвійскім Сейме законапраект аб “абмежаванні здзелак, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы” мяркуе поўную забарону на набыццё нерухомасці ў краіне ўсім грамадзянам Беларусі і Расіі, паведаміла прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Лаума Паэгкалана ў праграме “Адкрытая размова” на “Латвійскіх радыёСМІ”.
Мэта законапраекта, адзначае выданне, — не дапусціць некантраляваны ўплыў на латвійскую эканоміку, да якога можа прывесці канцэнтрацыя грамадзян краін і іх капіталу на тэрыторыі Латвіі, “выкарыстання капіталу гэтых краін і іх грамадзян супраць латвійскіх інтарэсаў”.
У тых, хто ўжо валодае нерухомасцю, уласнасць не будзе аднятая, а таксама застанецца магчымасць успадкаваць нерухомасць, удакладніла Паэгкалкална.
У першапачатковай версіі законапраекта, пададзенай дэпутатамі партыі “Новае Адзінства”, утрымлівалася агаворка, па якой забарона на здзелкі з нерухомасцю не распаўсюджвалася на асоб, якія маюць у Латвіі пастаянны від на жыхарства або статус рэзідэнта Еўрапейскага саюза.
“Новае адзінства” — найбуйнейшая фракцыя латвійскага Сейма (26 мандатаў з 100), уваходзіць у кіроўную кааліцыю.
20 студзеня паведамлялася, што Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі падрыхтавала папраўкі ў закон аб нацыянальнай бяспецы, якімі прадугледжана забарона грамадзянам Беларусі і Расіі займаць пасады ў структурах кіравання крытычнай інфраструктурай і асабліва значнай у еўрапейскім маштабе крытычнай інфраструктурай.
У пачатку студзеня стала вядома, што ў 2024 годзе ва ўездзе ў Латвію “па меркаваннях бяспекі” было адмоўлена 1.302 замежным грамадзянам, уключаючы 401 грамадзяніна Расіі і 137 грамадзян Беларусі.
Адзначалася, што з лютага 2022 года Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі ў супрацоўніцтве з Дзяржаўнай памежнай аховай “ажыццяўляе на ўсходняй мяжы ўзмоцнены кантроль замежных грамадзян, якія ўязджаюць у краіну”.
24 лютага 2022 года Расея пачала ваенную агрэсію супраць Украіны, падтрыманую беларускімі ўладамі.
- ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 

